Музыка

Зміцер Вайцюшкевіч і Pauline. Пасланне ўсім беларусам АЎДЫЁ

Зміцер Вайцюшкевіч і Pauline запісалі легендарную песню «Бывайце здаровы!» для праекту «Белсату» ды «Тузіну гітоў» «Новае пакаленне на Новы год».

«Гэтая песня ніколі не губляла сваёй актуальнасці. Асабліва дарэчы яна гучыць узімку. Асабліва ў час, калі крызіс. Гэта наша пасланне ўсім беларусам. Вельмі хочацца, каб у нас усё заўжды было добра, таму і пяём яе!», – кажаЗміцер Вайцюшкевіч у выкананні якога ўжо ў нулявыя гэты спеў атрымаў другое дыханне.

У песні «Бывайце здаровы» цікавая гісторыя. Яе лічаць сваёй расейцы і ўкраінцы, існуе таксама варыянт па-літоўску. Беларускі тэкст быў напісаны ў 1936 годзе. А першай твор праспявала маці Адама Русака, якая паклала словы сына на вядомы ў іх роднай вёсцы Пясочнае вясельны матыў. Паралельна сваю мелодыю на «Бывайце здаровы» прыдумаў сакурснік Русака па Менскім музычным тэхнікуме Ісак Любан, а на расейскую пераклаў Міхаіл Ісакоўскі, які памылкова прыняў тэкст за народны і пэўны час менавіта яго лічылі аўтарам музыкі. У 40-я гады «Бывайце здаровы» гучала ў розных выкананнях на радыё, у кінафільмах, выдавалася на грампласцінках. Найбольшую вядомасць у беларускамоўным варыянце яна атрымала ў выкананні Ларысы Александроўскай (1942).

Версія Вайцюшкевіча была запісаная для праекту «Я нарадзіўся тут» (2000), з таго часу яна трывала ўвайшла ў рэпертуар спевака.

Менавіта ёю вырашана было ўпрыгожыць праект «Новае пакаленне на Новы год», для якога Зміцер Вайцюшкевіч выканаў яе жыўцом разам з піяністамКанстанцінам Гарачым і баяністам Аляксандрам Шувалавым у дуэце з спявачкай Pauline (Палінай Цімохінай).

«Дуэт са Змітром атрымаўся нечакана і спантанна. Мы мусілі адлюстраваць у нашым нумары сувязь паміж двума пакаленнямі. А сама песня – гэта як ўвасабленне добрых традыцый, якія мы шануем і перадаем адно адному. Мне здаецца, эксперымент атрымаўся ўдалы, цёплы, душэўны. Тое, што трэба для сямейнага свята!», – кажа Паўліна, якая сёлета прызнаная адкрыццём году ў беларускай музыцы.

Песня «Бывайце здаровы» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэаверсію якога можна паглядзець 31 снежня 2015 у 23.15 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць