Свет

Тэрарысты рыхтаваліся падарваць вакзал у Мюнхене па загаду ІД

Паліцыя ля галоўнага вакзала ў Мюнхене

Група ў складзе ад пяці да сямі тэрарыстаў сірыйскага і іракскага паходжання, якія рыхтаваліся, як мяркуецца, падарваць сябе ў ноч на 1 студзеня на двух вакзалах у цэнтры і на захадзе Мюнхена, імаверна, дзейнічала па заданні тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД). Пра гэта паведамілі прадстаўнікі мюнхенскай паліцыі, піша Deutsche Welle.

Федэральнае ведамства па крымінальных справах абвясціла аб магчымых нападах праваахоўныя органы сталіцы Баварыі ў чацвер, 31 снежня, каля 19:40 па мясцовым часе. У сваю чаргу, ведамству было паведамлена пра канкрэтную пагрозу тэрактаў французскімі спецслужбамі, удакладняе на сваім інтэрнэт-сайце газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Федэральная разведслужба Германіі (BND) мела адпаведную інфармацыю ўжо 23 снежня. Пры гэтым, паводле выдання, яна магла атрымаць звесткі аб планах тэрарыстаў ад асведаміцеля ў Іраку.

Пасля таго, як стала ясна, што пагроза рэальная, праваахоўныя органы Мюнхена сфармавалі крызісны штаб.

У ноч на 1 студзеня, праваахоўнікі ачапілі галоўны вакзал Мюнхена і станцыю Пазінг на захадзе горада. Усе пасажыры і абслугоўваючы персанал былі эвакуіраваны праз пагрозу тэрактаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады11

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА11

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

ЗША могуць размясціць вайскоўцаў на авіябазе ў Дамаску2

Лукашэнка прапануе зрабіць платным лячэнне для беларусаў, якія прыязджаюць з-за мяжы15

Прэзідэнт ПАР заявіў, што паўднёваафрыканцы, якія ваююць ва Украіне, трапілі ў пастку на Данбасе3

«Трохкарчмовая», «Раздарожная» і «Макаёнка». Якія назвы станцый метро прапануе Аб'яднаны пераходны кабінет22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады11

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць