Надвор'е

Гідрамет: 2015 год стаў самым цёплым за больш чым векавую гісторыю метэаназіранняў

Мінулы год аказаўся самым цёплым за амаль 130-гадовую гісторыю метэаназіранняў у Беларусі, паведаміў 11 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік службы гідраметэаралагічнага маніторынгу і фондаў дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Віктар Мельнік.

«Амаль усе месяцы 2015 года, акрамя мая і кастрычніка, таксама былі самымі цёплымі па кліматычнай норме, а зімовы перыяд стаў выключна цёплым і замкнуў пяцёрку самых цёплых зім з 1881 года», — адзначыў ён і дадаў, што зіма мінулага года стала на два месяцы карацейшай за кліматычную норму.

Таксама, паводле яго слоў, вясна 2015 года ўвайшла ў дзясятку самых цёплых вясновых сезонаў, а самая цёплая вясна была ў 2014 годзе. За ўвесь перыяд метэаназіранняў на першым месцы па самай высокай сярэднегадавой тэмпературы — 1989 год, на другім — 2008 год.

Мельнік звярнуў увагу на тое, што леташняе засушлівае лета прынесла шэраг неспрыяльных наступстваў для розных галін эканомікі, у прыватнасці для сельскай гаспадаркі. «У вясну і лета мы ўвайшлі з нізкімі запасамі вільгаці, якія яшчэ больш скараціліся ў выніку засушлівага надвор'я, — сказаў ён. — За лета ў сярэднім па рэспубліцы выпала ўсяго 46% кліматычнай нормы. Такая малая колькасць ападкаў адзначана другі раз пасля лета 1992 года».

На пытанне пра ўплыў умоў надвор'я цяперашняй зімы на азімыя прадстаўнік Гідрамета адказаў, што рэзкае паніжэнне тэмпературы пры адсутнасці снежнага покрыва ў канцы 2015 года магло стварыць для іх пагрозу.

«У прынцыпе нашы культуры даволі добра адаптуюцца, — сказаў ён. — Больш дакладна сказаць, як перазімавалі азімыя, мы зможам бліжэй да канца студзеня, але, думаю, што жыта і пшаніца вытрымалі маразы. Што тычыцца рапсу, то ёсць тэарэтычная верагоднасць пашкоджання або нават гібелі пасеваў».

У сваю чаргу начальнік Гідрамета Марыя Гермянчук адзначыла, што апошнія два гады па прыродных катаклізмах, улічваючы глабальныя змены клімату і павышэнне тэмпературы, у Беларусі былі адносна спакойнымі, а з небяспечных з'яў можна адзначыць толькі некалькі пажаранебяспечных сітуацый і высокія тэмпературы вышэй за 35°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяніс Дудзінскі наведаў 100 краін — расказвае, якія ўразілі яго найбольш. Але самую жаданую краіну ён трымае на потым27

Як халат апынуўся ва ўнітазе? Мінскія сантэхнікі расказалі пра самыя дзіўныя забіцці труб

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць