Здарэнні

Беларус атрымаў у ЗША пяць гадоў турмы за ўдзел у падатковым махлярстве

37-гадовы ўраджэнец Беларусі Аляксандр Рабікаў прыгавораны ў ЗША да пяці гадоў турмы па абвінавачанні ў махлярстве з вяртаннем падаходнага падатку. Такое рашэнне прыняў федэральны суд Місуры, паведамляе БелаПАН са спасылкай на выданне St. Louis Post-Dispatch

Беларус прызнаны вінаватым у змове з мэтай падачы фальшывых дэкларацый для вяртання падатку ад імя іншых людзей.

Паводле дадзеных следства, Рабікаў узламаў камп`ютарную сістэму адной з фінансавых устаноў Сент-Луіса і атрымаў доступ да асабістых дадзеных яго супрацоўнікаў. Гэтая інфармацыя выкарыстоўвалася для падрыхтоўкі фальшывых падатковых дэкларацый, усе зваротныя выплаты па якіх ажыццяўляліся на рахункі, кантраляваныя Рабікавым і яго саўдзельнікамі, у тым ліку яго сяброўкай, 28-гадовай расіянкай Юліяй Беламытцавай.

Рабікаў прызнаў сваю віну, але сцвярджаў: яму сказалі, што ён атрымлівае «незапатрабаваныя грошы і праблем з-за гэтага не будзе».

Паводле слоў памочніка пракурора Тома Альбуса, ноўтбук Рабікава «быў перапоўнены» інфармацыяй аб персанальных дадзеных іншых людзей. Пракурор таксама паведаміў, што Рабікаў і Беламытцава, якая таксама пасля прызнала сваю віну, спрабавалі знішчыць ноўтбук у разагрэтай духоўцы ў той момант, калі агенты Падатковага ўпраўлення рабілі спробу трапіць у іх дом.

Паведамляецца, што абвінавачваныя спрабавалі атрымаць звыш 400 тысяч долараў, выкарыстоўваючы дадзеныя больш чым 50 чалавек.

Паводле звестак St. Louis Post-Dispatch, у Рабікава быў від на жыхарства ў ЗША, але, хутчэй за ўсё, ён будзе высланы з краіны пасля адбыцця пакарання. Беламытцава знаходзілася ў ЗША па турыстычнай візе.

Каментары

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →