Надвор'е11

Цыклон «Ульрыка» прынясе ў Беларусь складаныя ўмовы надвор'я

Паўднёвы цыклон «Ульрыка» прынясе ў аўторак мокры снег і дождж, паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў.

«На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е і непрацяглае паніжэнне тэмпературы, але яна ўсё роўна застанецца на 4—6 градусаў вышэй за норму. Самы непагодлівы дзень прагназуецца ў аўторак, і віной таму стане паўднёвы цыклон «Ульрыка», які будзе праходзіць праз паўднёва-ўсходнія раёны краіны і прынясе складаныя ўмовы надвор'я — на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж)», — адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў.

Ноччу ў многіх раёнах прагназуюцца моцныя ападкі, месцамі наліпанне мокрага снегу, туман, слабы галалёд. У асобных раёнах магчыма слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца.

Днём месцамі па ўсходзе Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5, ноччу ў паўночна-заходніх раёнах да мінус 3, днём па паўднёвым усходзе будзе 6-8 цяпла.

«У сераду цыклон сыдзе на Расію, а яго зменіць антыцыклон з Балтыйскага мора. Надвор'е стабілізуецца, але пры гэтым панізіцца тэмпература», - растлумачыў Д.Рабаў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у крайніх паўднёва-заходніх раёнах магчымы невялікі мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да мінус 9, па паўночнай палове месцамі будзе 10—12 марозу, днём прагназуецца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У чацвер вялікая частка краіны будзе знаходзіцца ва ўладзе, які адыходзіць на ўсход антыцыклону, а да заходніх раёнаў падыдзе атмасферны фронт: будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), месцамі туман, галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ноччу і раніцай месцамі па захадзе чакаецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—9 марозу, па паўночным усходзе будзе мінус 10—12, па паўднёвым захадзе каля нуля, днём чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

У пятніцу месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), магчымы туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе да мінус 9, днём будзе ад мінус 2 да плюс 4.

У выходныя дні надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы і зноў больш цёплыя паветраныя масы Атлантычнага паходжання.

У суботу на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1, па паўночным усходзе пры праясненнях чакаецца да 10 марозу. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай — слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2, днём прагназуецца ад мінус 1 да плюс 4.

Каментары1

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам12

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку16

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

Кіраўнік IT-кампаніі Fibery завёў захапляльны канал пра васьміногаў. Мэта — каб іх менш елі1

Былая зорка «Ювентуса» ў 2022-м праз вайну выступіў супраць матчу з Расіяй. А цяпер ён перайшоў у маскоўскі ЦСКА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам12

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Галоўнае
Усе навіны →