Улада3535

Ананіч: «Відавочная заангажаванасць пэўных рэсурсаў. І колькі іх ні падсілкоўвайце інфармацыяй, яны ўсё роўна пераставяць яе ў іншую плоскасць, гэта іх задача»

СМІ не павінны скажаць інфармацыю, заявіла на сустрэчы з прэс-сакратарамі дзяржструктур міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

«Сёння відавочная заангажаванасць пэўных рэсурсаў. І колькі іх ні падсілкоўвайце інфармацыяй, яны ўсё роўна пераставяць яе ў іншую плоскасць, гэта іх задача. Гэта мой пункт гледжання», — сказала міністр.

У гэтым кантэксце роля прэс-сакратара зводзіцца і да таго, каб адсочваць, якая інфармацыя даводзілася, скажоная яна ці не, калі скажоная, то прынцыпова ці не, адзначыла Лілія Ананіч.

«У адрас Міністэрства інфармацыі паступалі звароты нават не наконт самога вырванага слова, а тых каментарыяў, якія з'яўляюцца на форумах пасля таго, як гэта слова вырываецца. Ніхто не пазбаўляе СМІ свабоды, у іх роўныя правы на медыйным полі. Але трэба пісаць праўду», — сказала міністр.

У прыклад яна прывяла папярэджанне NN.BY за размяшчэнне «недакладнай статыстычнай інфармацыі».

«Цяпер спрабуюць напісаць, што інфармацыя была размешчана ў рубрыцы «Меркаванні», а двойчы было напісана добра. Але можна хоць пяць разоў напісаць добра, але быць дакладнымі вы абавязаны заўсёды. Калі ж нехта такое меркаванне выказаў, рэдакцыя павінна ўбачыць і выправіць, бо ўсякае слова мае афарбоўку», — сказала Лілія Ананіч.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць