Грамадства66

Мы атрымалі па 45 даляраў — намеснік кіраўніка МЗС распавяла пра пачатак 1990-х, дрэс-код і любімае месца ў Мінску

Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына распавяла часопісу «DipService» пра тонкасці дыпламатычнай службы, дрэс-код чыноўнікаў і любімыя месцы ў Мінску. Тэкст інтэрв'ю размешчаны на сайце МЗС. 

«Галоўныя цяжкасці на самым досвітку нашай незалежнай дыпламатычнай службы былі звязаны з недахопам кваліфікаваных кадраў з веданнем замежных моў. Так, у нас былі выпускнікі лінгвістычнага ўніверсітэта, і школа МДЛУ была моцнай, але дыпслужба прадугледжвае вельмі сур'ёзныя сектаральныя напрамкі работы, тут патрабуецца, акрамя ведання моў, яшчэ і спецыялізацыя, — кажа Алена Купчына. — Я асабіста прыйшла ў прававую службу, тады яна звалася «дагаворна-прававы аддзел», цяпер гэта Галоўнае дагаворна-прававое ўпраўленне. Дык вось там павінны былі працаваць людзі, якія з'яўляюцца добрымі юрыстамі і адначасова валодаюць на добрым узроўні як мінімум англійскай мовай. І вось паспрабуйце знайсці ў 1991 годзе юрыстаў з рабочай англійскай мовай … Тое ж самае можна казаць і пра эканамічны кірунак, і за іншыя.

Мы ўсяму вучыліся, працуючы. Вядома, мы вывучалі найлепшыя практыкі.

Найбуйнейшыя навучальныя ўстановы, такія, як Дыпламатычная акадэмія ў Вене, адпаведныя дыпламатычныя адукацыйныя ўстановы ў Нідэрландах і іншых краінах прапаноўвалі шквал стажыровак незалежным дыпламатычным службам дзяржаў, якія ўтварыліся ў выніку распаду СССР. Нашы дыпламаты вельмі часта выязджалі на стажыроўкі і на месяц, і на паўгода, і на год. І я хачу сказаць, што ў нас вельмі таленавіты народ. Я бачыла, як нашы маладыя дыпламаты (я не пра ўзрост кажу, а аб вопыце) у ходзе перамоваў набіраліся вопыту і глыбока асвойвалі прадмет за такі кароткі прамежак часу, які і не сніўся нашым заходнім калегам.

— У якую краіну ў Вас была першая камандзіроўка? І якія з паездак запомніліся Вам больш за ўсё і чаму?

Першая камандзіроўка была ў Польшчу. Гэта было ў красавіку 1992 года. Я ніколі да гэтага не была за мяжой. У МЗС я прыйшла працаваць з Акадэміі навук 10 сакавіка 1992 года. І тут у Беларусь прыехала польская дэлегацыя, каб падрыхтаваць шэраг дамоваў — пачынаючы ад палітычнага дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай і консульскай канвенцыі і заканчваючы гандлёва-эканамічнымі, інвестыцыйнымі, банкаўскімі і іншымі дамовамі. І мяне адправілі ў Польшчу ў складзе дэлегацыі, што здзяйсняе візіт у адказ. Я памятаю, як я ўпершыню ў жыцці атрымлівала сутачныя ў амерыканскіх далярах.

Тады гэта было 15 даляраў, мы ехалі на трое сутак і атрымалі па 45 даляраў. Для мяне гэта была такая сума! Я патраціла ўсяго 15 даляраў, памятаю, прывезла нейкія дробязі, а 30 даляраў аддала маме. Уся сям'я была ўзрушаная.

«Другой замежнай дэлегацыяй была дэлегацыя са Швецыі. Са шведамі мы працавалі па пытаннях правапераемства ў дачыненні да дагавораў, заключаных былым Савецкім Саюзам. А потым у мяне пайшло ўсё вельмі хутка. У верасні 1992 г. Пётр Кузьміч Краўчанка, першы Міністр замежных спраў Беларусі, даручыў мне суправаджаць яго ў Стамбул на міністэрскую нараду ў рамках Рады Еўропы. А затым, у кастрычніку, была першая мая камандзіроўка ў Нью-Ёрк на Генеральную Асамблею ААН.

Уяўляеце, мне 26 гадоў, а я прадстаўнік краіны ў Шостым (Юрыдычным) камітэце, а гэта адзін з галоўных камітэтаў Генасамблеі ААН. І там трэба было быць на роўных.

Мне, вядома, дапамагло тое, што я на той момант была ўжо кандыдатам юрыдычных навук, і ў мяне быў навуковы вопыт, таму што кожнае выступленне ў ААН, хачу вам сказаць, - гэта сур'ёзная навуковая праца. І я памятаю, наколькі шмат хто быў здзіўлены, калі сустракаліся з узроўнем нашых ведаў і ўзроўнем нашых перагаворных здольнасцяў».

***

«Магу паабяцаць, што калі мне давераць яшчэ раз прадстаўляць краіну за мяжой, то там я буду актыўна карыстацца сацсеткамі. А тут я і без сацсетак занадта публічны чалавек», — кажа Алена Купчына

«Ёсць пэўная этыка, але яна датычыцца ўсіх чыноўнікаў, не толькі тых, хто працуе ў МЗС. Ты не можаш прыйсці на працу ў джынсах і майцы, ты павінен прытрымлівацца дзелавога. Калі гэта пратакольнае мерапрыемства, напрыклад, прыём, то ў запрашэнні часта пазначаны дрэс-код. Калі ты працуеш у пасольстве за мяжой і табе трэба будзе, скажам, уручыць даверчыя граматы, то ты прытрымліваешся дыпламатычнага этыкету ў вопратцы, там усё выразна распісана. У мяне асабіста на выбар строю не ідзе шмат часу, у шафе вісяць рэчы, якія лёгка камбінуюцца. Самае любімае адзенне — сукенка. Гэта так жаноцка!»

«Маё любімае месца (у Мінску) — раён ад Батанічнага саду да Акадэміі навук.

Я нарадзілася і вырасла на вуліцы Сурганава, тады яна была Друкарская вуліцай, а да гэтага — Высокай. Сама па сабе вуліца шумная, па ёй праходзіла малое мінскае кальцо, але ўсё, што побач з ёй па абодва бакі, ўспамінаецца мною ў сонечным святле, таму што звязана з бесклапотным дзяцінствам і асаблівым адчуваннем шчасця».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць