Свет

Саакашвілі заяўляе пра магчымыя правакацыі ў Адэсе на гадавіну падзеяў 2 мая

Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што трагедыя 2 траўня 2014 году выкарыстоўваецца ўнутранымі і зьнешнімі сіламі для разгойдваньня сытуацыі ў Адэсе і Ўкраіне.

«Гадавіны 2 траўня выкарыстоўваюцца сіламі, якія ня хочуць міру ва Ўкраіне, а сілы гэта і зьнешнія, і ўнутраныя. У мяне няма ніякага сумневу ў тым, што яны рыхтуюць правакацыі. Яны будуць імкнуцца выкарыстоўваць гадавіну 2 траўня для таго, каб разгайдаць сытуацыю ў Адэсе і ва Ўкраіне», — заявіў у нядзелю Саакашвілі, дадаўшы, што мае канкрэтную «трывожную» інфармацыю ад супрацоўнікаў СБУ і іншых службаў.

Старшыня Адэскай аблдзяржадміністрацыі адзначыў, што зь іншага боку ёсьць людзі, якім невыгодныя пераўтварэньні, якія праведзеныя ў Адэсе за апошні год і якія рыхтуюцца да рэалізацыі.

«Гэта карупцыянэры, мясцовыя мафіёзі. Многія зь іх зьвязаныя з Масквой вельмі шчыльнымі сувязямі — гэта не выклікае ніякага сумневу», — сказаў Саакашвілі.

Расейскі бок пакуль гэтых заяваў Саакашвілі не камэнтаваў.

Як паведамлялі раней у паліцыі, у пэрыяд з 30 красавіка па 10 траўня грамадзкі парадак у Адэсе будуць забясьпечваць каля 3 тысяч праваахоўнікаў, частка зь якіх прыбудзе зь іншых абласьцей Украіны. Таксама 2 траўня ўваход на Кулікова поле, дзе заплянаваная памятная акцыя да гадавіны трагічных падзей, будзе магчымы толькі праз мэталашукальнікі.

2 траўня 2014 году на марш футбольных фанатаў і праўкраінскіх сіл у цэнтры Адэсы напалі прарасейскія актывісты з агнястрэльнай зброяй. Былі забітыя шэсьць чалавек-удзельнікаў маршу. Пасьля праўкраінскія дэманстранты сабраліся ўжо на новую дэманстрацыю і рушылі на плошчу Кулікова поле, дзе знаходзілася намётавае мястэчка прарасейскіх актывістаў.

Прарасейскія актывісты і іх прыхільнікі схаваліся ў будынку Дома прафсаюзаў. Абодва бакі кідалі адзін у аднаго бутэлькі з гаручай вадкасьцю. У выніку пажару, які ўзьнік у доме, пры спробах выскачыць зь яго і ў выніку прымяненьня прарасейскімі актывістамі агнястрэльнай зброі там загінулі яшчэ 42 чалавекі з абодвух бакоў канфлікту. Таксама ў ходзе супрацьстаяньня ў той дзень былі параненыя каля 200 чалавек.

У цяперашні час у Маліноўскім райсудзе Адэсы разглядаюцца эпізоды вытворчасьці аб масавых беспарадках, якія былі ў цэнтры горада.

На лаве падсудных — 20 абвінавачаных, зь якіх пяць трымаюць пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў, колькі ракет, КАБаў і беспілотнікаў запусціла РФ за зіму4

Малады кіроўца на яркім BMW знёс дарожныя знакі, святлафор і ўляцеў на прыпынак на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску5

Галоўны беларускі прапагандыст заклікаў знішчыць Манхэтэн дашчэнту53

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць