Папу Францішку на сустрэчы з артыстамі вандроўных цыркаў паказалі тыграня. Драпежніка, які прагна п'е малако з бутэлечкі, падвялі да пантыфіка, і Францішак вырашыў пагладзіць жывёліну. Тыграня відавочна не ўзрадавалася, але апошняга гэта зусім не збянтэжыла: ён пачакаў, пакуль драпежнік супакоіцца, і пагладзіў яго зноўку.
Каментары