Здарэнні

Пажар на «Паліміры» ўдалося патушыць на трэці дзень

З пажарам на «Паліміры» ўдалося справіцца на трэція суткі — 20 чэрвеня ў 7.04 было абвешчана пра ліквідацыю ўзгарання.

Пра гэта TUT.BY паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Нагадаем, каля апоўдня 18 чэрвеня на наваполацкім «Паліміры» адбылося ўзгаранне на газаразмеркавальнай устаноўцы ў цэху № 104. Пажар быў хутка лакалізаваны, але з ўстаноўкі працягваў выгараць газ. МНС вялі работы па астуджэнні і ахове тэхналагічных канструкцый.

20 чэрвеня ў 7.04 было абвешчана пра ліквідацыю пажару.

«Пацярпелых няма, пагрозы для работнікаў прадпрыемства і насельніцтва таксама. Гранічна дапушчальная канцэнтрацыя шкодных рэчываў у атмасферным паветры не перавышана, замеры праводзяцца пастаянна. Прычына пажару і шкода высвятляюцца», — распавялі ў МНС.

Пажар пашкодзіў тэхналагічнае абсталяванне, з-за здарэння была спынена вытворчасць поліэтылену. Астатнія вытворчасці працуюць у штатным рэжыме пры максімальнай нагрузцы. Спецыяльна створаная камісія будзе высвятляць прычыны і высвятляць крыніцу ўзгарання на прадпрыемстве, паведаміў Віталь Навіцкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць