Здарэнні44

Абвінавачаны ў забойстве Юліі Балыкінай прысуджаны да 23 гадоў пазбаўлення волі

У Мінскім гарадскім судзе 27 чэрвеня завяршыўся працэс па справе аб жорсткім забойстве лёгкаатлеткі Юліі Балыкінай. Абвінавачаны ў забойстве Дзмітрый Вішталюк, былы блізкі сябар Балыкінай, прыгавораны да 23 гадоў пазбаўлення волі. Бацькі забітай прасілі суд прысудзіць яго да вышэйшай меры пакарання.

Вішталюк таксама павінен выплаціць сваякам забітай, якія выступаюць пацярпелымі па справе, матэрыяльную кампенсацыю ў 539 млн. рублёў.

Трагедыя здарылася 28 кастрычніка 2015 года. Вішталюк спрабаваў паправіць нацяжны столь у ванным пакоі. Юлія, паводле яго слоў, пачала выстаўляць прэтэнзіі да якасці працы. Потым перайшла на асабістыя тэмы, завязалася сварка. У руках маладога чалавека быў малаток, якім ён нанёс спартсменцы некалькі удараў па галаве.

І хоць, паводле слоў Вішталюка, забойства ён не планаваў, наступныя тры дні ён разважаў, як схаваць цела і зняць з сябе падазрэнні. Спачатку Вішталюк пакінуў кватэру дзяўчыны, потым вярнуўся, каб забраць цела. На машыне забітай выехаў за межы Мінска і пакінуў аўтамабіль блізу чыгуначнай станцыі. На наступны дзень прыехаў туды, каб забраць цела і закапаць яго ў лесе.

Сямнаццаць дзён прадстаўнікі праваахоўных органаў пры дапамозе валанцёраў і вайскоўцаў шукалі зніклую дзяўчыну. Яе цела было знойдзенае ў Смалявіцкім раёне.

У першы дзень судовага працэсу Вішталюк звярнуўся да бацькі Балыкінай са словамі: «Я хачу папрасіць у вас прабачэння, хоць разумею, што гэта нельга дараваць». Аднак бацькі Балыкінай ў раскаянне абвінавачанага не вераць. Яны прасілі суд прыгаварыць Вішталюка да смяротнага пакарання, бо лічаць, што ён наўмысна здзейсніў жорсткае забойства — не здолеў змірыцца з тым, што Юлія разарвала з ім адносіны.

Пракурор запытвала для Вішталюка 23 гады пазбаўлення волі. У абвінавачанні акрамя эпізоду з забойствам адзначана, што падсудны выкраў з дома ахвяры каштоўныя рэчы і яе машыну.

Суд падтрымаў патрабаванні дзяржабвінаваўцы.

Прысуд пакуль не набыў законную моц і можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць