Улада

Улады не гатовыя скасаваць памежную зону

Дзяржаўны пагранічны камітэт прапануе перайсьці ад дазвольнага да заяўнага прынцыпу наведваньня пагранічных зон. Беларусам трэба будзе з пашпартам наведаць камэндатуру, заплаціць пошліну і на месцы выпісаць пропуск.

Дзяржаўны пагранічны камітэт прапануе перайсьці ад дазвольнага да заяўнага прынцыпу наведваньня пагранічных зон грамадзянамі Беларусі. Пра гэта на прэс‑канфэрэнцыі сёньня ў Менску паведаміў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«На сёньняшні дзень пропускі ў пагранічную зону выдае МУС, а кантралююць наведваньне пагранічнікі. Мы хочам спрасьціць парадак наведваньня пагранзоны нашымі грамадзянамі», — сказаў Ігар Рачкоўскі.

Цяпер у праектах законаў аб дзяржаўнай граніцы і органах пагранічнай службы, якія ўжо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў, прадугледжваецца заяўны прынцып наведваньня пагранзоны.

Беларускім грамадзянам трэба будзе з пашпартам наведаць камэндатуру, заплаціць пошліну і на месцы выпісаць пропуск. Замежным трэба будзе накіраваць заяўку ў Дзяржпагранкамітэт за 10 сутак, растлумачыў старшыня камітэту.

На яго думку, такая сыстэма дапаможа пазьбегнуць вялікай колькасьці бюракратычных працэдур.

Паводле БЕЛТА

У цяперашні час многія эўрапейскія дзяржавы, а таксама ЗША і Канада адмянілі практыку абмежаваньня доступу як для ўласных грамадзян, так і іншаземцаў, да дзяржаўнай мяжы. Вельмі вузкая памежная зона захоўваецца на Кіпры, уздоўж дэмаркацыйнай лініі, якая падзяляе грэцкую й турэцкую супольнасьці вострава. Існуе памежная зона ў Фінляндыі на мяжы з Расеяй, якая паводле фінскіх законаў можа сягаць 4 км ад лініі мяжы па вадзе (у Фінскай затоцы гэта адпавядае рэчаіснасьці) і да 3 км па зямлі (на практыцы памер памежнай зоны па зямлі вар’іруецца ад 0,4 да 2,5 км). Практыка ўвядзеньня памежных зон зьяўляецца распаўсюджанай у краінах трэцяга сьвету, у прыватнасьці, у Кітаі (10 км ад мяжы).

Паводле Вікіпэдыі

Глядзі яшчэ:
Памежная зона ў Віцебскай вобласьці скарочана ў некалькі разоў. Раней яна дасягала глыбіні 30 кілямэтраў. Цяпер будзе ўсяго пяць‑сем кілямэтраў.
Клін. Рэпартаж з памежжа Андрэя Лянкевіча
Зь Беларусі ў Беларусь — па савецкім пропуску

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

Дзіцячы сад у Брэсце ўсё ж будзе. Чыноўнікі кажуць, што пераканалі пенсіянераў4

Сёлета з Беларусі дэпартавалі больш за 3,6 тысячы замежнікаў1

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера1

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»25

Беларусь адмовілася часова адкрыць пункт пропуску «Беняконі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць