Сябры Шарамета адшукалі беларускі ручнік, каб развітанне з Паўлам адбылося па беларускім звычаі
Кияни, хто може надати терміново білоруський рушник, аби прощання з Павлом Шереметом відбулось за білор. звичаєм, тел. 0506040730 (Євгенія)
Андрій Куликов на @HromadskeRadio подякував слухачці, яка привезе білоруський рушник на прощання з Павлом Шереметом. Початок церемонії 11.00

Развітанне з Паўлам Шараметам у Кіеве адбудзецца ў пятніцу, з 11.00 да 14.00, ва «Украінскім доме». Увечары гэтага ж дня яго перавязуць самалётам у Мінск.
22 ліпеня труну з целам Шарамета адразу даставяць у храм Усіх Святых.
23 ліпеня паніхіда з 11.00 да 14.00 пройдзе ў царкве Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). Пасля гэтага працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе журналіста пахаваюць побач з бацькам.
Пахаваць Паўла маюць на Паўночных могілках у Мінску — меркавана а 14:30 у суботу 23 ліпеня.
Сваякі Паўла папярэдзілі, што час правядзення жалобных мерапрыемстваў будзе залежаць ад фармальнасцей, звязаных з выдачай цела.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары