Музыка

Фолк-фестываль «Камяніца-2016» абвясціў першых артыстаў

10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца». Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы ААТ «Банк БелВЭБ».

Фолк-фестываль «Камяніца» ўпершыню адбыўся ў 2009 годзе і з таго часу стаў адным з галоўных мерапрыемстваў для ўсіх, хто цікавіцца беларускай нацыянальнай культурай – ад старых традыцый да сучасных інтэрпрэтацый, ад музыкі да рамёстваў і танцаў.

Першымі абвешчанымі артыстамі «Камяніцы 2016» сталі энергічныя ўкраінскія фолк-рокеры «Тарута», культавы расійскі этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе», сапраўдны беларускі рок-гурт Re1ikt і добра вядомы аматарам класічнага беларускага фолку ансамбль «Ветах» на чале з Вячаславам Калацэям.

— Штогод пры выбары артыстаў мы намагаемся спалучаць лепшых беларускіх фолк-выканаўцаў з якаснымі замежнымі, пажадана без досведу выступаў у Беларусі. У гэтым годзе баланс практычна ідэальны, але галоўныя імёны яшчэ наперадзе, – адзначыў каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец.

Арганізатары «Камяніцы» традыцыйна прымаюць заяўкі на ўдзел у кірмашы нацыянальнай культуры, які штогод збірае на фестывальнай пляцоўцы рамеснікаў, тэматычныя гульні і забавы, адукацыйныя ініцыятывы і прадстаўнікоў візуальных мастацтваў (жывапіс, графіка, фатаграфія). Перавага надаецца найбольш арыгінальным праектам, працуючым у беларускім кантэксце. Заяўкі можна адпраўляць да 25 жніўня на адрас [email protected] з апісаннем, прыкладамі і кантактамі. Квіткі на фестываль з’явяцца ў продажы ў сярэдзіне жніўня.

Фестываль «Камяніца» (відэа)– відэа

Сачыце за навінамі фестывалю: у фэйсбуку, на старонцы УКантакце

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць