Надвор'е44

Жнівень у Беларусі будзе цяплейшым, як звычайна

У Гарадку Віцебскай вобласці. Фота Сяргея Гудзіліна

Жнівень сёлета будзе цяплейшым за кліматычную норму, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў жніўні чакаецца на 1 градус вышэйшай за кліматычную норму (норма 16—17 градусаў). У жніўні днём паветра звычайна праграваецца да 21-24 градусаў», — паведаміў Дзмітрый Рабаў.

Самая высокая тэмпература паветра ў Беларусі (плюс 38,9 градуса) была зарэгістравана днём 8 жніўня 2010 года на метэастанцыі Гомель. Ноччу ў гэты час у краіне звычайна бывае ад 10 да 13 вышэй за нуль. Самая нізкая тэмпература паветра ў жніўні (мінус 3,4 градуса) адзначана ў ноч на 30 жніўня 1966 года на метэастанцыі Палеская.

У канцы месяца сярэдняя сутачная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны зніжаецца да 15 градусаў цяпла, толькі на поўдні краіны гэты пераход ажыццяўляецца ў першыя пяць дзён верасня. Прыкладна раз у 20 гадоў у трэцяй дэкадзе жніўня назіраюцца замаразкі. Аднак на Палессі замаразкі магчымы ў другой дэкадзе месяца, а на асушаных тарфяніках яны часам назіраюцца і ў першай дэкадзе жніўня.

Месячная колькасць ападкаў у жніўні 2016 года плануецца ў межах нормы.

У сярэднім за месяц бывае 11—15 дзён з дажджом і выпадае 62—89 мм ападкаў. У дажджлівыя месяцы сума ападкаў можа дасягаць 2-4 месячныя нормы і складаць 142—329 мм, у засушлівыя гады ў асобных раёнах месячная сума ападкаў можа змяншацца да 1-17 мм. Максімальная колькасць ападкаў за суткі (146 мм) зафіксавана ў Бабруйску ў 1970 годзе.

Навальніцы ў жніўні слабеюць, сярэдняя колькасць дзён з навальніцамі змяншаецца да чатырох-сямі. У жніўні ў сярэднім на працягу 1—4 начэй назіраюцца туманы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць