Свет11

Двух канадцаў 41 год таму пераблыталі ў радзільні

Двое мужчын у маленькім канадскім горадзе высветлілі, што 41 год таму іх пераблыталі пры нараджэнні.

Тэйт і Свэнсан былі знаёмыя да таго, як высветлілі, што пры нараджэнні іх пераблыталі ў бальніцы. Фота CBC NEWS

Леон Свэнсан і Дэвід Тэйт жылі ў пасёлку ў правінцыі Манітоба з колькасцю насельніцтва ў 5 тысяч чалавек, у асноўным прадстаўнікоў карэннага народа кры. Яны былі знаёмыя адзін з адным.

Абодва нарадзіліся ў бальніцы Norway House Indian Hospital у 1975 годзе з розніцай у тры дні: Свэнсан 31 студзеня, а Тэйт 3 лютага. Працай бальніцы ў той час кіраваў федэральны ўрад.

Тэст ДНК пацвердзіў, што неўзабаве пасля нараджэння хтосьці памяняў іх месцамі, у выніку хлопчыкаў гадавалі не іх біялагічныя бацькі.

На прэс-канферэнцыі, дзе былі абвешчаныя вынікі тэставання, абодва мужчыны ледзь не расплакаліся.

Тэйт заявіў, што людзі, якія выгадавалі яго, заўсёды будуць для яго бацькамі, аднак цяпер у яго ёсць яшчэ адны бацькі і брат. Тэйт сказаў, што яны вырашылі быць «адной вялікай сям'ёй».

Гэта не адзіны выпадак падмены дзяцей у Norway House Indian Hospital. У лістападзе мінулага года мясцовыя ўлады выявілі, што Люк Моніас і Норман Баркман, народжаныя там у 1975 годзе, таксама былі паблытаныя месцамі пры нараджэнні. Менавіта той выпадак навёў Тэйта і Свэнсана на думку зрабіць аналіз ДНК.

Міністр аховы здароўя Канады Джэйн Філпот паведаміла пра пачатак ведамаснага расследавання. У міністэрстве мяркуюць, што магчымыя і іншыя падобныя выпадкі, пра якія пакуль невядома.

Філпот назвала інцыдэнт у Манітобе напамінам пра неабходнасць павысіць якасць аховы здароўя для карэнных народнасцяў Канады.

У краіне жывуць прыкладна 1,4 млн прадстаўнікоў абарыгенных плямёнаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным2

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска12

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным2

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць