Грамадства11

Пытанне аб мінскай Асмолаўцы разгледзяць у кастрычніку

Пытанне аб наданні мінскаму мікрараёну Асмолаўка статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці будзе разгледжана на кастрычніцкім пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады, паведаміла БелаПАН начальнік аддзела па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.

Паводле яе слоў, да гэтага пасяджэння Мінгарвыканкам і Нацыянальная акадэмія навук павінны выказацца аб мэтазгоднасці надання Асмолаўцы такога статусу.

Як паведамлялася раней, прапанова надаць ахоўны статус Асмолаўцы была пададзена ў канцы ліпеня маладзёжным грамадскім аб'яднаннем «Гісторыка». У падрыхтоўцы гэтай прапановы ўзялі ўдзел таксама архітэктары Вадзім Гліннік і Юлія Шастак, гісторыкі Іван Сацукевіч і Вадзім Зелянкоў, а фотафіксацыяй фасадаў будынкаў Асмолаўкі займалася Яўгенія Стасеня.

Рашэнне рады прымаецца шляхам галасавання і грунтуецца на прапанове, якая паступіла ў Мінкультуры, і сабранай дадатковай інфармацыі аб аб'екце. Рада прымае рашэнне не толькі аб прызнанні гісторыка-культурнай каштоўнасці аб'екта, але і аб катэгорыі, да якой ён будзе аднесены, — рэспубліканскага або мясцовага значэння.

Пры гэтым аб'ект ахоўваецца як гісторыка-культурная каштоўнасць без катэгорыі ўжо з таго моманту, як прапанова аб наданні яму статусу прымаецца да разгляду Міністэрствам культуры. Гэта значыць, што ўнясенне якіх-небудзь змяненняў, правядзенне сур'ёзных праектных і рамонтных работ, якія змяняюць візуальнае аблічча Асмолаўкі, цяпер павінна ўзгадняцца з міністэрствам.

Калі навукова-метадычная рада прыме станоўчае рашэнне, Асмолаўку паставяць на часовы ўлік да таго часу, пакуль гэты квартал не будзе ўключаны ў праект пастановы Савета міністраў аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

***

Асмолаўка ўяўляе сабой два невялікія кварталы ў цэнтры Мінска, абмежаваныя вуліцамі Камуністычнай, Куйбышава, Кісялёва і Багдановіча і разрэзаныя вуліцай Чычэрына. Спраектаваў раён, які будаваўся з канца 1940-х да пачатку 1950-х гадоў, мінскі архітэктар Асмалоўскі. У пасляваенны час гэта жыллё лічылася элітным.

Больш за 13 тысяч чалавек падпісалі анлайн-петыцыю за захаванне і капітальны рамонт Асмолаўкі. Пра магчымасць надання раёну статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў кастрычніку мінулага года заявіў галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў. «Для таго каб абараніць Асмолаўку, павінна быць заканадаўчая падстава, чым можа стаць прызнанне каштоўнасці квартала. Гэта робім не мы, не горадабудаўнікі, а гэта пытанне Міністэрства культуры. Мы толькі рэкамендуем», — адзначыў ён.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць