Свет1212

Прэзідэнт Прыднястроўя распарадзіўся рыхтавацца да далучэння да Расіі

ria.ru

Прэзідэнт непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі (ПМР) Яўген Шаўчук выдаў указ аб падрыхтоўцы да далучэння да Расіі. Дакумент апублікаваны на сайце прыднястроўскага лідара.

Указ выдадзены для рэалізацыі вынікаў рэспубліканскага рэферэндуму, які адбыўся 17 верасня 2006 года. Нарматыўны акт неабходны для выканання «волі народу Прыднястроўя па свабодным далучэнні да Расійскай Федэрацыі».

У ліку прыярытэтных задач Шаўчук назваў прывядзенне прававой сістэмы рэспублікі ў адпаведнасць з расійскім заканадаўствам. Урад ПМР павінен у двухтыднёвы тэрмін стварыць для гэтага спецыяльную камісію, а да 1 лістапада прыднястроўскаму лідару павінны даць канкрэтны план па сінхранізацыі заканадаўстваў.

У сваю чаргу Бюро па рэінтэграцыі пры ўрадзе Малдовы назвала ўказ Шаўчука несапраўдным і небяспечным.

«Ён быў выдадзены неканстытуцыйным органам на падставе праведзенага незаконна на частцы тэрыторыі Рэспублікі Малдова рэферэндуму», — гаворыцца ў заяве. Па словах малдоўскіх чыноўнікаў, ініцыятыва прэзідэнта ПМР падрывае намаганні па ўрэгуляванні канфлікту.

***

Прыднястроўе абвясціла незалежнасць у пачатку 1990-х. Расія аказвае непрызнанай рэспубліцы эканамічную дапамогу (паводле ацэнак экспертаў, штогадовая дапамога супастаўная з ВУП Прыднястроўя, складае каля мільярда даляраў). У той жа час прыналежнасці гэтай тэрыторыі да Малдовы Расія да гэтага часу афіцыйна не аспрэчвала.

У верасні 2006 года ў Прыднястроўі адбыўся рэферэндум, падчас якога большасць выбаршчыкаў падтрымалі курс на незалежнасць з наступным далучэннем да Расіі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць