Грамадства7070

Нечаканы паварот у канфлікце на АЗС: тэлеканал «Россия 24» увогуле нельга трансляваць у Беларусі 

Інцыдэнт адбыўся на запраўцы United Company пад Стоўбцамі ў жніўні. Журналіст Глеб Лабадзенка папрасіў пераключыць канал «Россия 24», але супрацоўнікі адмовіліся, спаслаўшыся на загад дырэктара паказваць менавіта яго.

Фота Глеба Лабадзенкі

Лабадзенка напісаў у кнігу скаргаў, звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі, да галоўнага ідэолага Стаўбцоўскага райвыканкама, а таксама патэлефанаваў дырэктару запраўкі Віталю Кулаку. Той сказаў, што канал і надалей будзе ісці на запраўцы, маўляў, «на гэтым канале людзі найбольш поўна дазнаюцца пра навіны з усяго свету».

Як аказалася, паказваць «Россию 24» супрацьзаконна не толькі на запраўцы, а ўвогуле ў Беларусі. Пра гэта Глебу Лабадзенку распавяла намеснік начальніка ўпраўлення электронных СМІ, загадчык сектара тэлебачання і радыёвяшчання Міністэрства інфармацыі Беларусі Надзея Бельская. Яна была ў курсе сітуацыі на запраўцы і накіравала зварот Лабадзенкі ў Міністэрства ўнутраных спраў.

З тлумачэння Міністэрства інфармацыі вынікае, што распаўсюджваць электронныя СМІ мае права толькі той, хто ўнесены ў спецыяльны рэестр Мінінфармацыі, а потым заключыў дамову на трансляванне з канкрэтным каналам. Запраўка ў рэестр не ўнесеная. Гэта значыць, што ім нельга паказваць не толькі «Россию 24», а практычна любы канал.

Практычна, бо ў грамадскім месцы паводле закона можна трансляваць толькі дзевяць каналаў так званага «сацыяльнага пакета», сярод якіх «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5». То бок на любой запраўцы, у любой кавярні можа быць уключаны толькі адзін з дазволеных дзевяці.

Больш за тое, канала «Россия 24» няма нават сярод 209 замежных каналаў, дазволеных для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

Натуральна, калі ў вас талерка і вы зловіце яго, ніхто вас штрафаваць не стане. Але калі вы захочаце падлучыць экран і трансляваць канал на сцяне суседняга дома, то гэта ўжо будзе распаўсюд, і вас можна будзе прыцягнуць да адказнасці.

«Цяпер мы атрымалі добры інструмент для барацьбы з усімі каналамі, апроч дзевяці, уключанымі ў спіс для распаўсюду, — падсумоўвае Глеб. — Цяпер дырэктара запраўкі Кулака чакаюць два суды. Першы — за трансляванне канала, а другі — за адказ на мой беларускамоўны зварот у кнізе скаргаў па-руску. Тры гады таму я ўжо выйграў першы ў Беларусі суд «за беларускую мову» — у ЖЭСа, які таксама адказаў мне па-руску».

Па другой частцы артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Па артыкуле 9.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях «Парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» — штраф ад 4 да 20 базавых велічыняў.

Такім чынам, дырэктар запраўкі United Company пад Стоўбцамі Віталь Кулак можа атрымаць штраф ад 504 рублёў да 1470 рублёў.

Як паведамляюць наведнікі запраўкі, цяпер на запраўцы ўключаюць музычны канал «Europa +». Што, дарэчы, таксама з'яўляецца парушэннем закона.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары70

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло18

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць