Віктар Лукашэнка і кіраўнік ААЦ Шпягун схадзілі на «Казанову» — новы мюзікл Дарафеевай ФОТА
«Казанова» — менавіта так называецца новы мюзікл, пастаўлены Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў (БДУКМ). Трэці прэм'ерны паказ адбыўся ў Палацы культуры прафсаюзаў 3 снежня.
Гэты мюзікл — праект спявачкі і дэпутаткі Ірыны Дарафеевай.
Як і ў «Дуброўскім», папярэднім праекце Дарафеевай, у новай пастаноўцы гралі студэнты — у тым ліку абітурыенты і першакурснікі, а таксама выпускнікі і выкладчыкі універсітэта.
Мюзікл упадабаў сын кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнка, які прыйшоў у гэты вечар на паказ з жонкай Ліліяй і дачкой.

«Вельмі слаўна, мне спадабаўся спектакль. Усё, што Ірына ставіць, мне вельмі падабаецца. Напрыклад, я яшчэ быў на «Дуброўскім». А гэты спектакль, мне здаецца, вельмі падыходзіць да навагодняй атмасферы», — расказаў Віктар.

Каментары