Здарэнні88

Памёр дырэктар дэпартамента бяспекі Беларусбанка

На 63-м годзе жыцця памёр генерал-маёр міліцыі ў адстаўцы, дырэктар дэпартамента бяспекі Беларусбанка Іван Сяргей. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі крыніцы ў банкаўскіх колах.

У пачатку 2016 г. Іван Сяргей (злева) быў адзначаны дыпломам «За ўмацаванне аўтарытэту і асабісты ўклад у развіццё міліцыі Мінскай вобласці». Фота УУС Мінаблвыканкама

Інфармацыя пра смерць Сяргея размешчана таксама на сайце Акадэміі МУС, начальнікам якой Сяргей быў у 2008—2009 гадах.

Прычына смерці невядомая.

***

Іван Сяргей скончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР у 1986 годзе. Працоўную кар'еру пачаў у Шчучынскім РАУС з пасады ўчастковага інспекцыі па справах непаўналетніх. Затым у гэтым жа раённым аддзеле ўнутраных спраў займаў шэраг кіруючых пасад, у тым ліку начальніка РАУС.

У далейшым даслужыўся да кіраўніка міліцыі Магілёўскай і Мінскай абласцей. У 2008 годзе стаў начальнікам Акадэміі МУС.

У канцы 2009 года быў звольнены з органаў унутраных спраў. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» ўсіх ступеняў.

Неўзабаве пасля пераходу на грамадзянcкае жыццё стаў памочнікам старшыні праўлення Беларусбанка, у пачатку 2011 года стаў дырэктарам дэпартамента бяспекі найбуйнейшага банка краіны. Кантраляваў барацьбу з карупцыяй, правапарушэннямі, ўзаемадзейнічаў з сілавымі ведамствамі па пытаннях бяспекі працы банка.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць