Грамадства

МУС: ЕС выдзяляе грошы на міграцыйныя цэнтры, але сірыйскія бежанцы ў іх размяшчацца не будуць

Еўрасаюз выдзяляе 7 мільёнаў еўра на стварэнне міграцыйных цэнтраў у Беларусі. У МУС распавялі, хто будзе ў іх утрымлівацца.

Рашэнне аб выдзяленні 7 мільёнаў еўра было прынята Еўрапейскай камісіяй для рэалізацыі ў нашай краіне праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне Беларусі ў вырашэнні пытанняў, звязаных з павялічэннем патокам нелегальных мігрантаў».

Фінансаванне будзе дадзена ў рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства на падставе адпаведнага фінансавага пагаднення, якое павінна быць падпісана паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Еўрапейскай камісіяй і Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Рэспубліцы Беларусь. Яго праект ужо прадстаўлены на разгляд беларускаму боку.

«Адным з накірункаў працы ў межах праекта будзе стварэнне цэнтраў часовага ўтрымання замежных грамадзян. Важна адзначыць, што гаворка ідзе толькі пра замежнікаў — незаконных мігрантаў, затрыманых у нашай рэспубліцы, сірыйскія альбо іншыя ўцекачы з ЕС у іх размяшчацца не будуць», - распавялі ў МУС.

Утрыманне незаконных мігрантаў плануецца ў перыяд правядзення неабходных працэдур, звязаных з ідэнтыфікацыяй асобы і / або дэпартацыяй. «На бягучы момант у МУС і ДПК адсутнічаюць спецыялізаваныя памяшканні, прызначаныя для ўтрымання і працы з дадзенай катэгорыяй грамадзян. Апошнія размяшчаюцца ў ізалятарах часовага ўтрымання тэрытарыяльных АУС і ДПК (аддзелаў унутраных спраў і Дзяржпагранкамітэта)».

«Акрамя стварэння цэнтраў грашовыя сродкі прызначаюцца і для садзейнічання добраахвотнаму вяртанню замежнікаў з Беларусі ў дзяржавы, грамадзянамі якіх яны з'яўляюцца, а таксама рашэння шэрагу іншых задач» - адзначылі ў МУС.

Нагадаем, 13 студзеня паведамлялася аб выдзяленні ЕС Беларусі 7 млн еўра на будаўніцтва міграцыйных цэнтраў. Адзначалася, Цэнтры, разлічаныя на 30-50 месцаў, будуць «адказваць лепшым міжнародным і стандартам ЕС», і як паведамляла заходняя прэса, у новых установах плануецца размяшчаць тры катэгорыі мігрантаў: бежанцаў з Украіны, з Сірыі і «асоб, якія з'язджаюць ад эканамічнага крызісу ў Расіі і шукаюць працу ў краінах ЕС «- у тым ліку і чачэнскія ўцекачы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

Раніцай Вербнай нядзелі расіяне ўдарылі дзвюма балістычнымі ракетамі па цэнтры Сум. Дзясяткі загінулых52

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць