Культура22

«Арт-сядзіба» ладзіць кастынг на новы спектакль

«Арт-сядзіба» абвяшчае кастынг актораў і акторак для спектаклю «Францішак. Сцэны з жыцьця ды сноў».

Гэта будзе ўжо другі спектакль, які ставіць «Арт-сядзіба». Першы спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» выйшаў напрыканцы 2015 года і меў вялікі поспех у Мінску, Пружанах, Гомелі і Вільні.

Цяпер мы саспелі да новай пастаноўкі. У ёй мы працягнем тэму выбітных дзеячаў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

Даты правядзення кастынгаў:

13 лютага (19:00 — 21:00)

18 лютага (15:00 — 17:00)

19 лютага (16:00 — 18:00)

20 лютага (19:00 — 21:00)

26 лютага (16:00 — 18:00)

Кастынг будзе адбывацца ў памяшканні «Арт-сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Запісацца на кастынг можна праз адмысловую форму.

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.

Спектакль будзе прысвечаны Францішку Аляхновічу — беларускаму тэатральнаму дзеячу, драматургу, а таксама аднаму са стваральнікаў прафесійнага беларускага тэатру.

Новай пастаноўкай «Францішак» мы хочам паказаць праблемы сучаснай беларускай культуры, якія ўвесь час узнікаюць у айчынным тэатральным мастацтве і тэатральнай сістэме, таму што яна зараз моцна цэнзураваная. Таксама мы адкрываем для гледачоў значныя постаці беларускай гісторыі, якія да гэтага часу з’яўляюцца незаўважанымі.

Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту [email protected] ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет22

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць