Эканоміка3232

Лукашэнка: Мы начальнікаў не можам знайсці нармальных для таго, каб кіраваць прадпрыемствам

Укараненне ў Беларусі механізму давернага кіравання прадпрыемствамі абмяркоўваецца на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

На разгляд кіраўніка дзяржавы ўнесены падрыхтаваны ўрадам праект указа аб даверным кіраванні прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі.

«Як мы дамаўляліся, перад прыняццем важных рашэнняў я б хацеў абмеркаваць гэтыя прапановы. Тым больш, як было заўважана нядаўна, мы занадта шмат уносім навацый, а потым праз паўгода пачынаем рэзаць праекты заканадаўчых актаў, таму што яны не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга жыцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым запатрабаваў праінфармаваць, чым абумоўлена неабходнасць распрацоўкі і прыняцця новага нарматыўна-прававога акта. «Ці можам мы без яго рэгуляваць тыя адносіны, якія ўстанаўліваюцца гэтым указам? — паставіў пытанне Лукашэнка. — Ёсць стратнае або нерэнтабельнае прадпрыемства. Яно працуе дрэнна. Трэба, каб працавала эфектыўна і добра. Дык давайце дамо права адказным органам улады. Калі гэта сельгаспрадпрыемства, у нас адказваюць губернатары і старшыні райвыканкамаў. Хай яны вызначацца, як кіраваць гэтым прадпрыемствам».

Аляксандр Лукашэнка таксама перасцярог пра патэнцыйную магчымасць злоўжыванняў пры прызначэнні рознага роду кіраўнікоў, каб іх дзейнасць на практыцы не ператваралася ў спробы рэйдарскіх захопаў.

«Колькі ў нас кіраўнікі выратавалі стратных прадпрыемстваў? Я на сваёй памяці гэтага не памятаю. Таму мяне хвалюе, ці трэба наогул у гэта ўлазіць?» — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пры рэгуляванні тых ці іншых працэсаў неабходна зыходзіць з жыццёвых рэалій. У якасці прыкладу ён прывёў дзеючую нарматыўную базу ў дачыненні да прадстаўнікоў бізнесу. «Прагучала лічба - каля 2 тыс. актаў рэгулююць узаемаадносіны малога, сярэдняга бізнесу і гэтак далей. Хто іх чытаць будзе?» — падкрэсліў беларускі лідар.

«У нас ёсць уласнік — дзяржава (райвыканкам, аблвыканкам, урад). Давайце кіраваць. Мы кіраўнікоў не можам знайсці нармальных для таго, каб кіраваць прадпрыемствам, а сёння вы знойдзеце дадаткова кіраўнікоў для давернага кіравання, — адзначыў Лукашэнка. — Няўжо прасцей нельга зрабіць, што будзе зразумела нашым людзям, кіраўнікам».

Каментары32

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны8

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны8

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць