Федэральны апеляцыйны суд аднагалосна адмовіў у скарзе Трампа на прыпыненне ягонага выканаўчага загаду аб часовай забароне на ўезд у ЗША грамадзянам сямі мусульманскіх краін.
Калегія з трох суддзяў заявіла, што адміністрацыя Трампа не здолела прадэманстраваць доказы таго, што грамадзяне гэтых краін датычныя да якіхсьці тэрарыстычных актаў у ЗША, а таксама што ёсць неадкладныя пагрозы для нацыянальнай бяспекі, якія апраўдваюць адмену прыпынення гэтага акта.
Разгляд быў вынікам абскарджвання Белым домам рашэння суддзі з Сіэтла прыпыніць дзеянне дэкрэта.
Трамп у твітары паабяцаў працягнуць справу ў судзе вышэйшай інстанцыі. Аднак рашэнне суддзяў ужо нанесла ўдар па ягоным прэстыжы.
Гэты выканаўчы загад Трампа моцна крытыкавалі юрысты і праваабаронцы. Яны бачылі ў ім палітыканства на шкоду правам чалавека. Скажам, дэкрэт не забараняў уезд у ЗША грамадзянам Саудаўскай Аравіі і Расіі, хоць выхадцы адтуль былі вінаватыя ў арганізацыі тэрактаў на амерыканскай зямлі, у тым ліку 11 верасня 2001 года і падчас Бостанскага марафона.
Каментары