Улада1515

Сурыкаў пра ўвядзенне памежнай зоны на мяжы з Беларуссю: Расіі трэба абараняцца ад ІД

Расія паважае суверэннае права Беларусі ўводзіць бязвізавы рэжым для іншых дзяржаў, але вымушаная думаць аб абароне сваіх грамадзян. Пра гэта ў інтэрв'ю ТАСС заявіў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў, каментуючы ўвядзенне Расіяй памежнай зоны.

tass.ru

— Расія вядзе актыўную барацьбу з тэрарызмам, прычым са зброяй у руках. У Сірыі прысутнічаюць нашы ВКС. Гэта ўсё добра вядома любому грамадзяніну Расіі і Беларусі. У гэтай складанай для нас сітуацыі, якая ўзнікла зусім нядаўна, я не выключаю, што ў свеце — асабліва ў ІД, радыкальнай частцы — шмат ахвотных пабедакурыць у Расіі, злых людзей, настроеных супраць расіянаў. У нас ёсць рэальныя асцярогі, што, скарыстаўшыся бязвізавым рэжымам уезду ў Рэспубліку Беларусь, супраць чаго мы зусім не пярэчым, гэтыя нядобрыя людзі перасядуць на цягнік або самалёт у Расію і могуць зрабіць нейкія непрыемныя рэчы, — растлумачыў Аляксандр Сурыкаў.

Паводле яго слоў, каб папярэдзіць «гэтыя магчымыя рэчы», Расія і ўвяла памежную зону на мяжы паміж нашымі краінамі. Сурыкаў падкрэсліў, што для расіянаў і беларусаў з яе увядзеннем нічога не зменіцца.

— Як заязджалі грамадзяне Беларусі на тэрыторыю РФ і грамадзяне Расіі на тэрыторыю Беларусі, так і будзе. Ніякіх абмежаванняў няма. Але грамадзяне трэціх краін павінны разумець, трапляючы ў памежную зону, што будуць пытанні.

Расійскі пасол таксама дадаў, што магчымасць вяртання да пашпартнага кантролю ў сувязі з увядзеннем памежнай зоны «пакуль не абмяркоўваецца і не разглядаецца».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым9

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць