Шуневіч: Я б хацеў бачыць на вуліцах больш дагледжаных міліцыянтаў з адпаведным выразам твару
— Яшчэ адно пытанне пра знешні выгляд міліцыянтаў. Ці задавальняе ён вас? Ці адпавядае сучасным патрабаванням? Ці плануюцца нейкія змены ў форме?
— Усю форму мы ўжо змянілі. Форма добрая, ноская, адаптаваная, я лічу, сучасная, вытрымала ўсе кантрольныя носкі, у тым ліку ў экстрэмальных умовах. Змены формы ў найбліжэйшы час не прадугледжваецца. Што да знешняга выгляду міліцыянтаў, магу сказаць, што ён мяне не зусім задавальняе. У любым выпадку, я хацеў бы бачыць на вуліцах нашых гарадоў міліцыянтаў больш падцягнутых, спартыўных, больш дагледжаных і каб не толькі форма, стрыжка, выправа, але яшчэ і выраз твару адпавядалі.

Каментары