Грамадства1212

Лукашэнка: Я хачу дзейнічаць у рамках сумленнасці і справядлівасці

Прысуджэнне дзяржаўных узнагарод за навуковыя працы не павінна насіць фармальнага характару. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Пры наведванні навукова-практычнага цэнтра Аляксандр Лукашэнка падрабязна азнаёміўся з распрацоўкамі, высунутымі ў 2016 годзе на суісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў, што прысуджэнне дзяржаўных узнагарод за навуковыя працы не павінна быць фармальным, інакш можна страціць па-сапраўднаму каштоўныя распрацоўкі і дасягненні.

«Я хачу дзейнічаць у рамках сумленнасці і справядлівасці, а яны заснаваныя на аб'ектыўнасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - У нас наперадзе сур'ёзная нарада па навуцы. Трэба паглядзець на ўсіх распрацоўнікаў, мы павінны на іх звярнуць сур'ёзную ўвагу. Калі мы не змаглі ім прысвоіць лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі, адбярыце гэтыя працы (калі відаць, што эфект каласальны і яна заслугоўвае прынамсі ўвагі), падумайце і ўнясіце мне прапановы, што мы будзем рабіць з гэтымі людзьмі і працамі. Так, усе не павінны дзяржпрэміі атрымліваць, бо гэта ўжо будзе абязлічванне. Але яны заслугоўваюць іншага заахвочвання».

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў Адміністрацыі прэзідэнта прааналізаваць, які эканамічны эфект для краіны прынеслі навуковыя працы, якія атрымалі дзяржаўныя прэміі ў папярэднія гады.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць