Грамадства55

Электронныя цыгарэты ў Беларусі прыраўняюць да тытунёвых вырабаў

У Беларусі плануецца прыраўняць электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў. Гэта прадугледжана праектам абноўленага дэкрэта №28, паведамілі БелТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Асноўнай мэтай абноўленага праекта дэкрэта з'яўляецца далейшае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для іх, а таксама стварэнне ўмоў для абароны здароўя грамадзян ад уздзеяння навакольнага тытунёвага дыму. Прадугледжанае распаўсюджванне на электронныя сістэмы курэння і вадкасці для электронных сістэм курэння нормаў і правіл, якія дзейнічаюць у дачыненні да абароту і спажывання тытунёвых вырабаў», — адзначылі ў міністэрстве. Прапанаваныя новаўвядзенні ў дзеючае заканадаўства ў асноўным накіраваныя на рэгуляванне абароту вадкасцяў для электронных сістэм курэння, якія таксама прадстаўляюць пагрозу стану здароўя чалавека.

Прапануецца ўвесці з 1 студзеня 2019 года ліцэнзаванне імпарту, захоўвання (як віду прадпрымальніцкай дзейнасці), аптовага і рознічнага гандлю вадкасцямі для электронных сістэм курэння, выключнае права дзяржавы на імпарт такіх вадкасцяў. «Выключнае права на імпарт прапануецца ўвесці ў мэтах узмацнення кантролю дзяржавы за ўвозам гэтых вадкасцяў у Беларусь», — растлумачылі ў МАРГ.

У мэтах адназначнага тлумачэння і прымянення нормаў уведзеныя вызначэнні тэрмінаў «вадкасць для электронных сістэм курэння» і «электронная сістэма курэння».

Паколькі прапануецца ўвесці ліцэнзаванне дзейнасці, звязанай з імпартам, захоўваннем (як від прадпрымальніцкай дзейнасці), аптовага і рознічнага гандлю вадкасцямі для электронных сістэм курэння, плануецца ў Дзяржаўны рэестр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць вытворчасць, захоўванне (як від прадпрымальніцкай дзейнасці) тытунёвых вырабаў, аптовы і рознічны гандаль імі ўносіць звесткі аб юрыдычных асобах і індывідуальных прадпрымальніках, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць.

У мэтах узмацнення кантролю за ўвозам, перамяшчэннем, захоўваннем і рэалізацыяй вадкасцяў для выкарыстання ў электронных сістэмах курэння, а таксама прадухілення ўцягвання ў ценявы абарот прапануецца ўвесці маркіроўку кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі вадкасцяў для электронных сістэм курэння.

У праекце прадугледжаныя змены патрабаванняў да інфармацыі, якая ўказваецца на спажывецкай упакоўцы тытунёвых вырабаў, з улікам нормаў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Тэхнічны рэгламент на тытунёвую прадукцыю» (ТР МС 035/2014). Пры вызначэнні патрабаванняў аб інфармацыі для электронных сістэм курэння (у тым ліку вадкасцяў для іх) выкарыстаныя агульныя патрабаванні да інфармацыі, якая прадстаўляецца спажыўцу аб тавары, прадугледжаныя заканадаўствам Беларусі аб абароне правоў спажыўцоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць