Усяго патроху2121

Справа аб збіцці Сашы Салавейчык: вінаватаму далі 15 базавых

12 cтудзеня ў мінскім караоке-клубе «Багема» спявачку Сашу Салавейчык збіў грамадзянін Казахстана. Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна прайшоў разгляд адміністратыўнай справы і вынесены прысуд.

Нагадаем, што ў выніку канфлікту дзяўчына атрымала кулаком у вока.

Абвінавачаны Іван Маеўскі на суд не з'явіўся. У выніку грамадзянін Казахстана быў асуджаны па першай частцы Артыкула 9.1. КаАП РБ — наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула кароткачасовага расстройства здароўя. Абвінавачаны мае выплаціць 15 базавых. Гэта максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле.

У паказаннях грамадзянін Кахахстана віну прызнаў. 

Саша Салавейчык сказала «Нашай Ніве», што задаволеная прысудам: «Іван Аляксандравіч [Маеўскі] ужо панёс маральнае і фізічнае пакаранне ў выглядзе 5 невыносных сутак зняволення. Да суда ў мяне няма прэтэнзій, гэта максімальнае пакаранне па такім артыкуле, а вось да заканадаўства пытанні ёсць. Якраз сёння мой сябар радасна заплаціць дзяржаве 50 базавых за тое, што з'явіўся ў ваенкамат на тыдзень пазней за прызначаны тэрмін. Што называецца, адчуйце розніцу. Мне здаецца, варта ўнесці папраўкі ў кодэкс адміністрацыйных правапарушэнняў».

Салавейчык мае намер падаць у іншы суд пазоў, які тычыцца маральнай шкоды.

Саша Салавейчык — беларуская спявачка і блогерка. У 2003 годзе перамагла на дзіцячым «Славянскім базары», двойчы брала ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне», удзельнічала ў расійскім тэлешоу «Голас». Апошнія гады займалася сольнай кар'ерай і дапамагала ў вядзенні бізнэсу рэстаратару Вадзіму Пракоп'еву.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць