Грамадства3737

Доктару Вітушку адмовілі ў еўрапейскай стажыроўцы па лячэнні нованароджаных, бо ўлады не ўзгаднілі яго кандыдатуру?

Прайшло ўжо 10 месяцаў з моманту, як Андрэй Вітушка, доктар аддзялення анэстэзіялогіі РНПЦ «Маці і дзіця», падаў заяўку на праграму MOST. Гэта праект Еўрасаюза, які дазваляе беларускім спецыялістам наладжваць прафесійныя кантакты з заходнімі калегамі.

Вітушка хацеў паехаць на трэнінг па нэанатальнай эхакардыяграфіі, што дазволіла б яму яшчэ лепш лячыць цяжка хворых нованароджаных.

Вітушка — кандыдат медыцынскіх навук і адзін з найлепшых дзіцячых рэаніматолагаў Усходняй Еўропы. Калегі з захапленнем кажуць пра яго, што «ён уратаваў жыццё сотням дзяцей».

Па правілах праграмы, заяўнікам мусілі адказаць праз тры месяцы, але гэтага не здарылася. Спадар Андрэй паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі і накіраваўся ў Інстытут імя Гётэ, які ў гэтай праграме якраз працуе з заяўкамі.

«Я пазнаёміўся з персаналам інстытута, які займаецца праграмай, а таксама з некаторымі прадстаўнікамі офіса Еўракамісіі. Што мне толькі не казалі ў прыватных размовах: «Ва ўсім вінаваты КДБ, які не ўзгадняе вашу кандыдатуру» (з нашага боку праграма адмініструецца МЗС), «Вы выдатны кандыдат і абавязкова паедзеце, нягледзячы на КДБ» і тройчы «Проста трэба пачакаць», — тлумачыць доктар.

Такім чынам Вітушка прапусціў некалькі магчымасцяў паехаць на патрэбныя курсы па ўльтрагукавым даследаванні сэрца, якія ў нашай краіне не праводзяцца.

Дык як так сталася, што аднаму з найлепшых дактароў, які ратуе неданошаных і нованароджаных дзяцей, адмовілі ў жаданні палепшыць свае веды?

У прадстаўніцтве ЕС у Беларусі каардынатар праграмы MOST Філіп Бернар расказаў «Нашай Ніве», што яны працуюць у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў. І, маўляў, калі адзін з бакоў не узгадняе кандыдатуру, то ў навучанні адмаўляюць. «Складана казаць пра канкрэтнага чалавека, бо мы атрымліваем шмат заявак, але, думаю, з нашага боку адмовы быць не магло», — распавёў Філіп Бернар.

Падобны адказ мы атрымалі і ў Інстытуце Гётэ: «Андрэй Вітушка не адзіны, хто скардзіцца з гэтай нагоды, — прызнаў кіраўнік рабочай групы праекта Клаўс Баер. — Але зразумейце, ад нас гэта не залежыць, мы ў Інстытуце толькі менеджары».

Выходзіць, што кандыдатуру Вітушкі не ўзгаднілі ў МЗС? Мы звярнуліся ў міністэрства па тлумачэнне, але там нам паведамілі, што немагчыма знайсці канкрэтную заяву толькі па прозвішчы.

Сам доктар вельмі ўзрушаны гэтай гісторыяй.

«Хацелася б, каб такія праграмы прыносілі ў Беларусь еўрапейскія каштоўнасці: дакладнасць, празрыстасць, дэмакратычнасць, адказнасць. Не хацелася б назіраць, як тое, што трапляе на нашу зямлю, пакрываецца мохам інтрыг, цэнзуры і палітычнай абумоўленасці», — напісаў Андрэй у сваім Facebook.

Каментары37

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →