Навука і тэхналогіі99

Microsoft не выдала беларускім сілавікам даныя пра карыстальнікаў

Кампанія Microsoft адмовілася задаволіць запыт на карыстальніцкую інфармацыю, які паступіў ад праваахоўных органаў Беларусі. Гэта вынікае са «справаздачы аб празрыстасці» за другую палову 2016 года, піша Tut.by.

brodude.ru

Згодна з дакументам, за паўгода Microsoft атрымала з нашай краіны адзін запыт, які тычыўся двух акаўнтаў. Кампанія прыняла рашэнне не раскрываць ніякую інфармацыю — ні змесціва перапіскі, ні агульныя дадзеныя акаўнтаў.

Запыт паступіў ад праваахоўных органаў — кампанія не паказвае дакладную назву структуры. Таксама не тлумачыцца, якога з прадуктаў Microsoft датычыўся запыт — Skype, Hotmail, Outlook або Xbox.

Усяго за паўгода ў Microsoft прыйшло 25 837 запытаў на выдачу інфармацыі пра карыстальнікаў. Большасць даслалі праваахоўнікі з ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі.

Для параўнання: праваахоўныя органы ЗША за паўгода звярнуліся ў кампанію больш за 4000 раз. Па 56% акаўнтаў была раскрытая агульная інфармацыя, у 9% выпадкаў Microsoft дала доступ да змесціва перапіскі, галасавой або відэасувязі. З Расіі за гэты ж час адправілі 10 запытаў аб 13 карыстальніках, усе яны былі адхіленыя.

Паводле даных кампаніі, у апошні раз яна задаволіла запыт з Беларусі ў першай палове 2013 года. Пасля гэтага яна атрымала 10 запытаў, якія тычыліся 19 акаўнтаў, але адхіліла іх усе.

Па правілах Microsoft, запыты аб даных карыстальнікаў павінны адпавядаць дзейнаму заканадаўству ЗША. Каб атрымаць агульныя даныя аб акаўнце (лагін, імя і прозвішча, месца пражывання, адрас электроннай пошты, IP-адрас), патрэбная афіцыйная позва, каб атрымаць змесціва перапіскі — ордар або яго аналаг.

Беларусь не ўпершыню з'яўляецца ў «справаздачах аб празрыстасці» буйных тэхналагічных кампаній. У першай палове 2016 года кампанія Google адмовілася раскрыць даныя аб пяці старонках. У другой палове 2015 года беларускі бок атрымаў адмову ад Facebook, а ў 2013 годзе — ад Apple.

Каментары9

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Vadimati пасля вызвалення знайшоў працу на рынку

«З 1 кастрычніка ніхто працаваць не будзе». У Беларусі зачыняюцца прыватныя дамы састарэлых10

Пасля аварыі на вадаводзе ў Мінску пагоршала якасць вады

На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто

Пашкоджаны вадавод у Мінску адрамантавалі. Але праблемы з якасцю вады пакуль застаюцца

Сёння той самы дзень, калі беларусам настойліва не рэкамендавалася хадзіць у лес4

Трамп анансаваў сустрэчу з Зяленскім у «Вежы Трампа»5

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран13

Суд у Польшчы асудзіў беларуса на два гады за шпіянаж на карысць Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы8

КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

Галоўнае
Усе навіны →