Свет11

Трамп заявіў, што не знаходзіцца пад следствам у ФБР

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не з'яўляецца аб'ектам расследавання ФБР, а звольненага ім у сераду дырэктара бюро Джэймса Комі назваў «самарэкламшчыкам» і «пазёрам».

У інтэрв'ю NBC News Трамп таксама сказаў, што асабіста прыняў рашэнне звольніць кіраўніка ФБР.

Джэймс Комі узначальваў расследаванне меркаванага ўмяшання Расіі ў выбарчую кампанію ў ЗША і магчымай тайнай змовы паміж супрацоўнікамі выбарчага штаба Трампа і прадстаўнікамі Крамля.

У сваім першым пасля звальнення дырэктара ФБР інтэрв'ю Трамп распавёў, што цікавіўся ў Комі, ці знаходзіцца пад следствам сам прэзідэнт.

«Я папрасіў: калі можна, паведаміце мне, ці пад следствам я? Ён адказаў: вы не пад следствам», - паведаміў Трамп.

«Я ведаю, што не знаходжуся пад следствам, - паўтарыў прэзідэнт.

Следам Трамп зрабіў заяву, якая ставіць пад сумнеў учорашняе афіцыйнае тлумачэнне Белага дома, згодна з якім прэзідэнт звольніў Комі па рэкамендацыі вышэйшых чыноўнікаў мінюста.

«Ён самарэкламшчык. Ён пазёр. У ФБР быў бардак. Я збіраўся звольніць Комі, гэта было маё рашэнне, — заявіў Трамп. — Я збіраўся яго звольніць незалежна ад рэкамендацыі», - дадаў ён.

Каментары1

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Панядзелак стаў самым гарачым днём у гісторыі назіранняў

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →