Афіша

Аграшляхта прэзентуе ў Гомелі і Чарнігаве «Прыгоды павіяна Томаса», выдадзеныя па-беларуску

Кіеўскае выдавецтва «Люта справа» выдала адзін са сваіх бестсэлераў па-беларуску. Другая і цэнтральная з трылогіі Івана Семесюка кніга ў перакладзе Алеся Плоткі выходзіць на ўздыме украінска-беларускіх культурніцкіх зносін. Пасля Кіева беларуская літаратурная вясна пасунецца ў Гомель і Чарнігаў, дзе кнігу прэзентуюць у фармаце аграшляхты — шырокім складам удзельнікаў.

Іван Семесюк — мастак і пісьменнік, аўтар кніг «Пригоди павіана Томаса», «Щоденник Україножера» і «Фаршрутка», адзін са стваральнікаў праекту «Жлоб-Арт» і ўдзельнік «Мистецького Барбакану», мастак кнігі Антона Мухарскага «Сказки русскаго мира». «Кніга знойдзе свайго чытача і ў Беларусі, і ва Украіне. Калі пераклад быў ужо зроблены, адна модная ўкраінская паэтка выказала сумнеў, на халеру перакладаць Семесюка на беларускую? У гэты момант я дасягнуў дзэну — трэба выдаваць. Кніга ўтрымлівае едкі гумар, якога нам не хапае, і густоўна і падкрэслівае непазбежнасць дэфрагментацыі спарахнелых сістэм», — кажа перакладчык.

Першая украінска-беларуская сустрэча аграшляхты прайшла ў Кіеве ўвосень 2016 у фармаце індыгената і цяпер творчы паноптыкум рушыць па гарадох. Разам з перакладам госці пазнаёмяцца з новымі творамі і кнігамі шляхцюкоў Семесюка, Плоткі, Сяргея Прылуцкага і Андрэем Ганчаруком з «Лютай справы». У Чарнігаве да шляхцічаў далучыцца аксакал памежных зносінаў Уладзіслаў Ахроменка. 

Літаратурныя сустрэчы пройдуць: 

Гомель Аграшляхта Гомель | Cup of Peace | 27.05 

Чарнігаў Аграшляхта Чарнігаў І intermezzo I 28.05

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць