Спорт2020

На матчы «Нёман» — БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з малітвай за гродзенскі клуб ФОТАФАКТ

Непрыемная сітуацыя адбылася на гродзенскім стадыёне ў нядзелю, калі «Нёман» гуляў супраць БАТЭ (0:1). Гродзенская сям'я Пятрэвічаў вырашыла падтрымаць родную каманду малітвай і на матч з чэмпіёнамі прыйшла з плакатам, на якім была вытрымка з Бібліі. Напісанае не спадабалася спецыялісту па бяспецы гродзенскага клуба і плакат быў канфіскаваны ў перапынку. Прычына — незарэгістраваны банер.

Дзеянні супрацоўніка клуба Сяргея Гойжы не спадабаліся сям'і, якая некалькі гадзін малявала плакат.

«Супрацоўнік клуба прыйшоў у суправаджэнні міліцыі і проста забраў у нас Слова Божае. Сказаў, што нельга такое трымаць на стадыёне, — распавядае Анастасія Пятрэвіч. — Але што тут дрэннага? Мы з дзецьмі стараліся, малявалі цэлы вечар плакат, каб падтрымаць каманду. Так, мы вернікі і молімся за «Нёман», тым больш у нашых хлопцаў меўся быць сур'ёзны матч з моцным супернікам. Мы хацелі, каб Бог дапамог любімай камандзе абыграць чэмпіёна краіны і менавіта таму прыйшлі з малітвай на матч. Пасля такога стаўлення нічога не хочацца рабіць — ніякай творчасці. Мы ж прыйшлі на стадыён з плакатам не супраць дзяржавы ці якога-небудзь чалавека, мы проста напісалі, каб Бог дапамог «Нёману».

Спецыяліст па працы з заўзятарамі гродзенскага клуба Вольга Трафімовіч падчас матчу падышла да трыбунаў, паглядзела плакат сям'і Пятрэвічаў і нічога забароненага там не ўбачыла. Нягледзячы на гэта, плакат у перапынку матчу быў канфіскаваны.

«Па змесце плаката нічога забароненага на ім не намалявана і не напісана, — распавядае Вольга. — Няма нічога дрэннага ў вытрымцы з Бібліі, калі людзі такім чынам падтрымліваюць «Нёман». Так, па правілах рэгламенту банер павінен быць зарэгістраваны ў рэестры альбо перад матчам зацверджаны ў інспектара, але пра такое інфармаваныя больш актыўныя фанаты, чым гледачы або заўзятары. Таму ў пачатку матча я падышла да нашых заўзятараў, паглядзела плакат і пераканалася, што на ім усё ў парадку. Магчыма, для ўпэўненасці трэба было паведаміць інспектару матчу, але пра такі вынік не было і думкі ў той момант».

Пасля матчу інспектар нічога дрэннага ў банеры не ўбачыў, як і міліцыя. Але плакат сям'і Пятрэвічаў так і не аддалі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць