Надвор'е11

Надвор'е на тыдзень: да + 36°С, навальніцы, шквалы, магчымы град

Фота Сяргея Гудзіліна

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца ўсплёск спёкі, але пры гэтым пройдуць навальніцы, шквалы, магчымы град. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

27 чэрвеня, у аўторак, ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём у паўночных раёнах краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +8 + 14°С, днём +18 +23°С, па поўдні да + 25°С.

У сераду, 28 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу +5 + 12°С, па паўднёвым захадзе да + 16° С; днём +22 — +29°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +31°С.

Далей, з паўднёвага захаду Еўропы будуць рухацца актыўныя атмасферныя франты, услед за якімі будзе перамяшчацца вельмі цёплая, але няўстойлівая паветраная маса.

29 чэрвеня, у чацвер ноччу па паўночным захадзе, днём у асобных раёнах, пераважна па паўднёва-заходняй палове Беларусі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, месцамі магчымы град. Тэмпература ноччу +13 +20°С, па паўночным усходзе +10 + 12 ° С; днём +28 +34°С, у асобных раёнах па поўдні да +36°С.

30 чэрвеня, у пятніцу, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём магчымы град. Тэмпература ноччу +16 — +23°С, днём +25 +32°С, па паўднёвым усходзе да +34°С.

Ліпень пачнецца з умерана-цёплага надвор'я. Праз Беларусь будуць праходзіць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы і прынясуць паслабленне спёкі:

У суботу, 1 ліпеня, ноччу пераважна па паўднёвым усходзе, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература ноччу +13 — +20°С, днём +20 — +27°С, па паўднёвым усходзе да +30°С.

2 ліпеня, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах Беларусі навальніцы. Тэмпература ноччу +10 — +17°С, днём +17 +24°С, па паўднёвым усходзе да + 27°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць