Здарэнні33

Пад Мінскам дзяўчынкі 6 і 9 гадоў сышлі з дому і заначавалі ў альтанцы

Пад Мінскам дзве дзяўчынкі 6 і 9 год правялі ноч у альтанцы пасля таго, як увечары без згоды бацькоў сышлі пагуляць у суседнюю вёску. Як паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінскай абласной міліцыі, здарылася гэта ў вёсцы Дуброва ўвечары 28 ліпеня

Старэйшая з дзяўчынак жыве ў вёсцы Замасточча, а яе бацькі знаходзіліся ў Дуброве, дзе будуюць дом. Яна ўзяла ў кампанію малодшую сяброўку і разам з ёй пайшла ў Замасточча. Там дзеці схадзілі ў краму, але вяртацца дадому позна ўвечары пабаяліся, таму і заначавалі ў альтанцы.

Бацькі старэйшай дзяўчынкі не змаглі з ёй звязацца і звярнуліся ў міліцыю. Малых шукалі праваахоўнікі, МНС, АСВОД і валанцёры. Нарэшце міліцыя разам з мясцовымі педагогамі праверыла дом у Замасточчы, дзе і знайшла дзяцей. Як высветлілася, дзяўчынкі прыйшлі ў кватэру толькі раніцай.

Міліцыя нагадвае бацькам пра неабходнасць сачыць за перасоўваннямі сваіх дзяцей, а таксама вучыць іх правілам паводзінаў, калі яны раптам згубіліся.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі69

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць