Здарэнні11

Жыхар Наваполацка зваліўся з высакавольтнага слупа, спрабуючы зрабіць сэлфі

Малады жыхар Наваполацка загінуў у выніку паражэння токам і падзення з высакавольтнага слупа. Паводле адной з версій, хлопец залез туды ў спробе зрабіць экстрэмальнае сэлфі, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.

Трагедыя адбылася на беразе ракі Заходняя Дзвіна 19 жніўня. «Трое сяброў адпачывалі разам, у нейкі момант адзін з іх — 21-гадовы хлопец — адлучыўся. Праз пару хвілін яны пачулі трэск электрычнасці і паспелі заспець падзенне хлопца з высакавольтнага слупа. Нават было невялікае ўзгаранне. Малады чалавек памёр на месцы ад электрычнага току, а таксама атрымаўшы траўмы пры падзенні з вышыні», — патлумачыла Святлана Сахарава.

Следства разглядае як адну з версій тое, што хлопец меў намер зрабіць экстрэмальнае сэлфі. У руцэ ў яго быў заціснуты аплаўлены мабільны тэлефон. Што менавіта загінулы рабіў з ім да трагедыі (тэлефанаваў або фатаграфаваў), высветліць экспертыза. Таксама прызначаная судмедэкспертыза, якая вызначыць прычыну смерці і ці быў загінулы п'яны ў той момант. Аднак пры аглядзе месца здарэння і апытанні кампаніі следчыя не выявілі моцных спіртных напояў, абодва сябра не выглядалі п'янымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць