Грамадства11

Андарачак АДКБ

Сайт з гучнай назвай «Афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва АДКБ» сустракае наведніка застаўкай агромністай плямай, у якой не адразу можна апазнаць гербы краін-удзельніц.

Народная мудрасьць кажа, што пазнаюць нашу дачку і ў андарачку. Інтэрнэт-андарачак Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бясьпеку — dkb.gov.ru — надта ўжо ж несамавіты.

Сайт з гучнай назвай «Афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва АДКБ» сустракае наведніка застаўкай з агромністай плямай, у якой не адразу можна апазнаць гербы краін-удзельніц.
Неахайна выразаныя, разьедзеныя, як кіслатой, пераціснутымі піксэлямі ды выцьвілымі колерамі, яны скажоныя настолькі, што іх лёгка прыняць за зьдзек з гэтых самых дзяржсымбаляў.

Тых, хто ўсё ж адважыцца пасьля гэтага зайсьці на сайт, чакаюць новыя дызайнэрскія неспадзяванкі. Раптам з-за экрану проста ўсярэдзіну пачынае патроху вылазіць аблеплены палосамі пракруткі прастакутнік зь нечытэльным тэкстам чырвонага колеру на кіслотным тле. Прастакутнік вясёлкава пераліваецца ўсімі адценьнямі колераў «вырві вока». Гэтак прэзэнтаваная рубрыка «Цытата дня», яе можна паспрабаваць дагнаць і патрапіць па кнопцы «зачыніць». Але перад тым, як зачыніцца, акенца зробіць разьвітальны нясьпешлівы заплыў да верхняй мяжы экрану.

Пасьля зьнікненьня назойлівага акна ў вочы адразу кідаюцца наступныя арыгінальныя знаходкі сайтастваральнікаў. У некалькіх месцах старонкі сынхронна мільгаюць спасылкі на іншыя разьдзелы сайту. Трэба пачакаць некалькі пэрыядаў зьяўленьня-зьнікненьня, каб «засячы» патрэбны разьдзел ды навесьці на яго ўказальнік мышкі. Дапаўняюць карціну іншыя прыёмы з падручніку, як ніколі й нізавошта нельга рабіць сайты: прымітыўная анімацыя, мітусьлівае мэню навігацыі, зьедзены паласой пракруткі край тэксту. Зь нешматлікіх адказаў на форуме таксама становіцца вядома, што аўтар пад нікам «ОДКБ» не сябруе з артаграфіяй і пунктуацыяй.

Для інтэрнаўтаў сайт — гэта і твар, і вобраз, і дыягназ.

Апроч неразуменьня, як гэты кашмарны кактэйль дылетанцтва і безгустоўя мог прапісацца ў дамэне gov.ru, застаецца толькі адно пытаньне.

Ці бачылі хоць раз кіраўнікі дзяржаў-удзельніц АДКБ сайт сваёй арганізацыі?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Усе навіны →
Усе навіны

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць12

Выходзіць кіно пра беларусак у палітыцы. Адна з галоўных гераінь — Святлана Ціханоўская13

Лукашэнка: Усе хочуць купіць адзенне ад «Гучы» і «Версачэ». Але навошта траціце грошы на такую драбязу22

У БДУІР выбіраюць студэнта года. Інтэрнаўты масава галасуюць за Паліну Шаболду14

Як выглядае дрон кантрабандыстаў, які ўчора бразнуўся па той бок польскай мяжы ФОТАФАКТ9

Мінск адмовіў Вільні ў вяртанні з Беларусі літоўскіх фур18

«Не атрымлівалі дывідэндаў». Падобна, што «Санта» адказала на абвінавачванні «Белпола»8

Да прэзідэнткі Мексікі на вуліцы прычапіўся мужчына і паклаў ёй рукі на грудзі ВІДЭА13

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Аўстраліі. Той быў з мілым дзіцячым бранзалетам на руце, а сышоў яшчэ і з БЧБ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады26

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць