Грамадства7373

Жонка затрыманага ў справе Коржыча прапаршчыка: «Мой муж ставіўся да салдат як да сваіх дзяцей»

Родныя Артура Вірбала перакананыя, што яго хочуць зрабіць адзіным вінаватым, піша Радыё Свабода.

Прапаршчыка Артура Вірбала затрымалі 14 кастрычніка. Родныя пакуль ня ведаюць, ці прад’яўленыя яму абвінавачваньні і ў чым яго падазраюць. «Мы нічога ня ведаем. Толькі тое, што яго затрымлівалі на 72 гадзіны. Цяпер мой муж знаходзіцца ў СІЗА ў Менску», — расказвае Настасься Вірбал. Яна перакананая, што яе мужа і двух затрыманых сяржантаў хочуць зрабіць у справе Коржыча крайнімі.

«Вы самі разумееце, якога-небудзь палкоўніка не пасадзяць. Яны ўсе хочуць выйсьці (з гэтай гісторыі) чысьценькімі. Я ведаю свайго мужа, я жыла зь ім. Ён пра сваіх салдат гаварыў, што гэта ягоныя дзеці. Што ён за іх гарой стаяў, абараняў заўсёды», — кажа Настасься. Яна гаворыць, што настроеная рашуча. «Артур ня мог зрабіць таго, у чым яго цяпер абвінавачваюць. Калі спатрэбіцца, я ўсім дакажу, што ён невінаваты», — кажа яна.

Родныя Артура Вірбала зьбіраюцца наймаць яму адваката. Таксама Настасься хоча заблякаваць старонку мужа «ВКонтакте». «Людзі ўбілі сабе ў галаву, што мой муж і затрыманыя сяржанты ва ўсім вінаватыя, пішуць цяпер, абвінавачваюць яго. Я зьвярнулася ў тэхпадтрымку сацыяльнай сеткі, хачу заблякаваць старонку мужа. Альбо хаця б каб далі мне паролі, каб я магла кантраляваць старонку. Гэты бруд вельмі непрыемна чытаць», — гаворыць Настасься.

Яна дадае, што муж дома аб працы не размаўляў. На ўсе пытаньні адказваў, што ўсё добра, падрабязнасьцяў не раскрываў.

«Калі шчыра, я нічога ня ведаю пра знойдзеную ў мужа плястыкавую картку Коржыча. Разумееце, я яго жонка, я буду абараняць Артура ад усяго, што цяпер пішуць у інтэрнэце. Ён не такі. Артур іншы», — гаворыць Настасься.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць