Кіраўнік найбуйнейшага расійскага банка прыйшоў на інвестфорум у касцюме Сталіна

Кіраўнік банка ВТБ Андрэй Косцін з'явіўся перад гасцямі інвестыцыйнага форуму ў Маскве ў незвычайнай іпастасі, паведаміла Financial Times. Некалькі дзён таму ў сацсетках таксама з'явіўся відэазапіс, як мяркуецца зняты, на вечарыне па выніках інвестфоруму «Расія заве!». На ім Косцін выступае з прамовай, імітуючы каўказскі акцэнт, уласцівы Сталіну.
Your Halloween costume has nothing on this Stalin outfit from Andrei Kostin, who runs VTB, a top Kremlin bank https://t.co/2FkKHXwO0I pic.twitter.com/ku26DqwdWf
«Многія гады ў гэтыя кастрычніцкія дні ў Маскве традыцыйна збіраецца перадавы атрад сусветнага інвестыцыйнага руху», - кажа кіраўнік ВТБ. «Мы ганарымся, што форум «ВТБ-Капітал» стаіць у авангардзе прагрэсу і грамадства будучыні. Разам з вамі мы будуем сусветную імперыю інвестараў, дзе будуць панаваць інвестыцыйная роўнасць і сусветнае братэрства, працоўныя даходы інвестараў будуць расці і памнажацца,» - кажа Косцін на запісе.
Побач з Косціным на сцэне стаіць чалавек у шыракаполым капелюшы з светлага матэрыялу, пінжаку і кашулі з узорам, падобнай на традыцыйную ўкраінскую вышыванку. Як мяркуецца, гэта топ-менеджар ВТБ Юры Салаўёў у вобразе Мікіты Хрушчова.
Банк ВТБ - другі па велічыні актываў банк у Расіі, дзяржава валодае ў ім доляй у 60,9%. Косцін — старшыня праўлення з 2002 года і з'яўляецца адзін з самых высокааплатных дзяржменеджараў у Расіі.
У прэс-службе ВТБ патлумачылі інцыдэнт.
«Як вядома, у гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня рэвалюцыі. З улікам гістарычнай даты мы стылізавалі вячэрняе гала-мерапрыемства для інвестараў пад 50-я гады, заявіла прэс-служба ВТБ. — Адпаведна, Андрэй Косцін і Юрый Салаўёў былі адзетыя ў касцюмы, тыповыя для таго часу».
«Магчыма, нехта з гасцей мог угледзець у іх падабенства з гістарычнымі персанажамі. Аднак вонкавага падабенства з узгаданымі вамі людзьмі, як напрыклад, вусамі і інш., мы не рабілі. Больш за тое, самі сюжэты і выступленні гала-мерапрыемствы былі жартоўнымі, адпавядалі духу 50-х. Але, мабыць, з пачуццём гумару, ва ўсіх гасцей па-рознаму», — гаворыцца ў заяве ВТБ.
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні

Каментары