Эканоміка

Амаль увесь заробак беларусаў ідзе на прадукты, камунальныя паслугі, мабільнік і інтэрнэт

Сярэднестатыстычная беларуская сям'я зарабляе за месяц 1026,7 рубля, паведамляе TUT.BY са спасылкай на Белстат.

Лічбы заснаваныя на выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак па падставе ўзроўню жыцця ў 3-м квартале.

Амаль усе гэтыя грошы беларусы трацяць.

Так, паводле статыстыкі, грашовыя выдаткі ў пераліку на адну сям'ю склалі 965,2 рубля на месяц. Значная частка гэтай сумы — спажывецкія выдаткі: прадукты, купля нейкіх тавараў і аплата паслуг. Усяго на спажывецкія выдаткі ідзе амаль 740 рублёў.

Астатнія грошы (прыкладна 227 рублёў) ідуць на назапашванне, куплю нерухомасці або валюты, а таксама падаткі і фінансавыя ўнёскі.

FINANCE.TUT.BY паглядзеў, як траціць грошы «сям'я са статыстыкі», ну а вы можаце параўнаць гэтыя лічбы са сваімі сем'ямі.

Спажывецкія выдаткі беларускіх сем'яў у 3-м квартале 2017 года
Выдаткі на: Сума ў рублях Доля ў %
харчаванне 296,1 40,1
алкаголь, тытунь 21,4 2,9
вопратку, абутак 59,8 8,1
рэчы асабістага карыстання 17,7 2,4
рэчы хатняга ўжытку, бытавая тэхніка 33,2 4,5
ЖКП 43,6 5,9
медыцыну і аздараўленне 8,9 1,2
адукацыю 11,8 1,6
культуру, спорт, экскурсіі і г.д. 19,2 2,6
грамадскі транспарт 18,5 2,5
сувязь 36,2 4,9

Як бачым, традыцыйна больш за ўсё грошай ідзе на прадукты — амаль 300 рублёў. Амаль 44 рублі ў 3-м квартале сярэдняя сям'я аддавала на аплату жыроўкі.

Што цікава, амаль такая ж сума — аплата паслуг сувязі. Па сутнасці, мабільнікі і інтэрнэт у беларусаў — гэта амаль як другая жыроўка.

Затое на транспарт ідзе ў 2 разы менш. Дарэчы, у параўнанні з 3-м кварталам мінулага года доля расходаў сярэднестатыстычнай сям'і на камуналку знізілася (была 6,1%), а на сувязь — павялічылася (было 4,7%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць