Улада

Паляваньне на «вядзьмарак» пачалося?

Вэртыкальная «Аршанская газэта» надрукавала ліст вэтэранаў гораду Барань. Яны даюць ацэнку асобным дэпутатам Баранскага ды Аршанскага гарсаветаў, якія бралі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі.

Вэртыкальная «Аршанская газэта» надрукавала ліст вэтэранаў гораду Барань. Яны даюць ацэнку асобным дэпутатам Баранскага ды Аршанскага гарсаветаў, якія бралі актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Зварот (відаць, да начальства) напісаны ў стылістыцы часоў «халоднай вайны». Тут і «сілы сусьветнай рэакцыі», і «імпэрыялістычныя агрэсары» і да т.п. А ўвесь свой праведны гнеў вэтэраны накіравалі на сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча, дэпутатку Аршанскага гарсавету Галіну Мацюшэнку ды сябра ініцыятыўнай групы А.Казуліна дэпутата Бараньскага гарсавету Віктара Міхасёва. Абое зьяўляюцца грамадзкімі актывістамі, якія ўвесь час не даюць спакою мясцовым чыноўнікам. Вэтэранскі ліст пакуль абмяжоўваецца заклікам да асуджэньня названых асобаў за «амаральныя паводзіны». Звольніць з працы іх ня ўдасца, бо Г.Мацюшэнка — індывідуальная прадпрымальніца, у прыватнай фірме працуе і В.Міхасёў.

ЯЖ

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць