Меркаванні

Ксёндз Завальнюк не дарма трымаў чысты пост

З 23 траўня фільм «Код да Вінчы» зьняты з пракату. «Цяпер гэтую абразу Хрыста ня будуць паказваць у Беларусі», — сказаў ксёндз-пробашч Чырвонага касьцёлу Ўладзіслаў Завальнюк. Ён падзякаваў парафіянам, якія трывалі разам зь ім пост супраць карціны «Код да Вінчы».

З 23 траўня фільм «Код да Вінчы» зьняты з пракату. «Цяпер гэтую абразу Хрыста ня будуць паказваць у Беларусі», — сказаў ксёндз-пробашч Чырвонага касьцёлу Ўладзіслаў Завальнюк. Ён падзякаваў парафіянам, якія трывалі разам зь ім пост супраць карціны «Код да Вінчы».

Аб галадоўцы ксёндз Уладыслаў абвясьціў прыхаджанам 17 траўня пасьля вечаровай імшы. «Калі вашых бацькоў абражаюць і прыдумляюць пра іх невядома што, то вы можаце зьвярнуцца ў суд. А тут абраза самага сьвятога — Хрыста», — тлумачыў ён прычыны свайго пратэсту.

Ксёндз Уладзіслаў быў удзельнікам паседжаньня Дзяржрэгістру, які вырашаў лёс карціны. Адразу пасьля прагляду прадстаўнікі касьцёлу і праваслаўнай царквы выказаліся супраць пракату кінастужкі ў Беларусі.

Пракатчыкі ж спасылаліся на абавязкі перад гледачамі і казалі, што забаронены плод салодкі: «Прынамсі тыдзень фільм будзе ісьці».

— Прынамсі тыдзень я буду трымаць чысты пост, — адказаў на гэта ксёндз-пробашч. Ён параўнаў прэм’еру карціны, пастаўленай па скандальнай кнізе Дэна Браўна, з блюзьнерствамі атэістычных часоў. «Калі нас, хрысьціянаў, ня слухаюць, то, можа, з Чырвонага касьцёлу зноў зрабіць Дом кіно?»

Шчэ 13 й 14 траўня ў касьцёле прайшлі лекцыі прафэсара Міхала Цяўлоўскага пра кнігу «Код да Вінчы». А Ўладыслаў Завальнюк адправіў ліст аўтару кнігі, дзе заклікаў да пакаяньня. У дэтэктыўным трымценьніку Дэн Браўн вінаваціць царкву ў змове схаваць нашчадкаў Хрыста й Марыі Магдаліны і называе сэкс сапраўдным кодам Эўхарыстыі.

Менская кінапрэм’ера «Коду да Вінчы» адбылася разам з сусьветнай — 18-га траўня. Але пасьля таго, як вернікі засьведчылі сур’ёзнасьць намераў, фільм быў зьняты з пракату.

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць