Меркаванні

Перш крычаў, а потым змаўчаў

Шмат хто з знаёмых паціху адышоў ад палітыкі: маўляў, трэба было ня выбарамі займацца, а ў гурткі сьпеўныя яднацца і мову захоўваць. Піша Руслан Равяка.

Шмат хто з знаёмых паціху адышоў ад палітыкі: маўляў, трэба было ня выбарамі займацца, а ў гурткі сьпеўныя яднацца і мову захоўваць. Піша Руслан Равяка.

Гартаў падараваную мне польскую кнігу пра трагедыю тамтэйшых жыдоўскіх гета. Не пакідае думка, што і мы жывём у гэткім адмысловым гета. Невялікім купкамі па ўсёй Беларусі, у гэткіх рэзэрвацыях. Моўных, палітычных, інфармацыйных ці культурных. Недзе тое гета добраахвотнае, недзе пад ціскам-прымусам. Абмяжоўваючы сябе недзе ў сярэдзіне, мы трапляем і жывём увесь час нават у асабістым гета.

Шмат хто з знаёмых паціху адышоў ад палітыкі: кажуць, што будуць займацца культураю і пашырэньнем мовы. Маўляў, беларускасьць пацярпела ад палітызаванасьці. Трэба было ня выбарамі займацца, а ў якія гурткі са сьпеўкамі аб’ядноўвацца ды ліпець паціху, каб не вылучацца. Але пасіўнасьць заўсёды звужае граніцы гэтага гета, і назаўтра ты прачынаесься ў яшчэ меншай вольнай прасторы. Патроху тое гета звужаецца нават па-за межы сям’і й родных. Тады нават дома ўжо пачынаеш гутарыць не па-свойску – каб родным нічога не было. Табе застануцца сны ды падсьвядомасьць, якая паціху ператравіць тваю сутнасьць, нічога не пакінуўшы для душы. Хіба потым, калі раптам трапіцца які тэкст па-наску ці колішні знаёмы, зашчэміць сэрца і душу, а можа… але…

Грамадзкасьці і ўраднікам такі расклад таксама зручны – абы іх не чапалі. А калі зьяўляюцца нейкія праблемы, дык маюцца карныя сродкі. Выдаленьне незалежнай прэсы, уціск яе апошнім часам прыгадвае гісторыю ІІ сусьветнай вайны. Заявы пра непажаданасьць знаходжаньня «НН» у Менску – верх усяго гэтага маразму. За апошнія колькі год ужо на ўездах у многія беларускія гарады можна вывешваць шыльдачкі: «Очищено от независимой прессы», «Носителей белорусского языка нет».

Жывучы ва ўмовах гэткай рэзэрвацыі, трэба пямятаць пра лёс жыдоўскіх ці індзейскіх папярэднікаў –да чаго прыводзіць бязьдзейнасьць. Трэба наступаць, рухацца, каб не загінуць у гісторыі цывілізацыі.

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць