Свет55

Белы дом: Падзеі ў Іране — «сапраўднае народнае паўстанне»

Міжнародная супольнасць не павінна заставацца ў баку ад «сапраўднага народнага паўстання», якое адбываецца ў Іране, заявіла прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс.

Яна не выключыла, што адміністрацыя Дональда Трампа можа ўвесці новыя абмежавальныя меры супраць Ірана ў сувязі з падзеямі ў краіне. Аднак Сандэрс удакладніла, што прэзідэнт ЗША яшчэ не прыняў канчатковага рашэння ні з нагоды санкцый, ні па пытанні аб канчатковым выхадзе з пагаднення па іранскай ядзернай праграме.

Яна ўхілілася ад адказу, ці падтрымлівае адміністрацыя змену кіруючага ў Іране рэжыму. Калі пратэстоўцы хочуць дамагчыся сваіх мэтаў шляхам уздзеяння на дзеючых лідараў, хай і дзейнічаюць так, калі гэта магчыма, патлумачыла яна.

Раней пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікей Хэйлі заявіла, што Вашынгтон мае намер склікаць экстраннае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН і Рады па правах чалавека па падзеях у Іране. «Мы не маем права маўчаць. Грамадзяне Ірана моляць аб свабодзе», — сказала Хэйлі.

Па словах Хэйлі, выступы ў Іране з'яўляюцца спантанымі, ЗША не маюць да іх арганізацыі ніякага дачынення. Абвінавачванні ў дачыненні да ўспышкі пратэсту яна назвала «поўнай бязглудзіцай».

Масавыя акцыі пратэсту ў Іране пачаліся 28 снежня. Людзі выказвалі незадаволенасць рэзкім ростам цэнаў, ростам беспрацоўя і засіллем карупцыі. На некаторых акцыях пратэстоўцы патрабавалі не толькі сыходу з пасады вярхоўнага лідара краіны Алі Хаменеі, якога называлі пры гэтым «дыктатарам», але і змены дзяржаўнага ладу (Іран — ісламская рэспубліка).

Паводле непацверджаных звестак, у ходзе пратэстаў і сутыкненняў з сіламі правапарадку ўжо загінулі больш за 20 чалавек, колькасць арыштаваных перавысіла 400 чалавек.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць