Ізраільскія ўлады пачалі распаўсюджваць абвесткі аб дэпартацыі сярод афрыканскіх мігрантаў, паведамляе Associated Press.

У лістах аб дэпартацыі паведамляецца, што мігранты маюць 60 дзён, каб прыняць прапанову пакінуць краіну ў абмен на $ 3500 і квіток на самалёт. Той, хто да 1 красавіка не выканае патрабаванне, будзе ўзяты пад варту.
40 тысяч мігрантаў з Афрыкі (пераважна Эрытрэі і Судана) з'явіліся ў Ізраілі ў апошнія гады.
План дэпартацыі выклікаў абурэнне ў Ізраілі, дзе групы лётчыкаў, лекараў, пісьменнікаў, равінаў і асобаў, якія перажылі Халакост, звярнуліся з просьбай спыныць дэпартацыю. Яны кажуць, што дэпартацыя неэтычная і можа пашкодзіць іміджу Ізраіля як прытулку для яўрэйскіх мігрантаў.
Каментары