Свет2626

Паліцыя Тайланда распавяла пра новую віну Насты Рыбкі

Затрыманая ў Тайландзе за нелегальную працу група сэкс-інструктараў, сярод якіх былі відэаблогеры Аляксандр Кірылаў і Анастасія Вашукевіч, больш вядомыя пад псеўданімамі Алекс Леслі і Насця Рыбка, сваімі дзеяннямі нанеслі шкоду рэпутацыі каралеўства. Пра гэта заявіў прадстаўнік нацыянальнай паліцыі Тайланда.

«Гэтая група нанесла шкоду нашай нацыянальнай рэпутацыі. Мы прыцягваем да адказнасці ўсіх без выключэння замежнікаў, якія парушаюць нашы законы, не толькі ў Патаі, але і па ўсёй краіне», — сказаў намеснік кіраўніка паліцэйскай прэс-службы Крытсана Патаначараэн.

Раней стала вядома, што Насту Рыбку і Алекса Леслі паліцыя Тайланда вырашыла ўнесці ў «чорны спіс» і выслаць з краіны. Іх абвінавацілі ў незаконным занятку бізнэсам, які прадугледжвае правядзенне сэкс-трэнінгаў без выплаты падаткаў.

Групу з 10 чалавек, сярод якіх былі Рыбка і Леслі, затрымалі 26 лютага. Яны атрымалі вядомасць пасля таго, як размясцілі ў сацсетках інфармацыю пра асабістае жыццё прадпрымальніка Алега Дзерыпаскі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць