Музыка44

Пяць прычын трапіць на канцэрт «Крамы»

4 сакавіка (нядзеля), рэстарацыя «Сябры» (Кульман, 40). Пачатак а 19.00.

1. Магчымасць пачуць нажывую старыя ўлюбёныя рок-хіты

Гісторыя «Крамы» бярэ пачатак аж у 1991-м. За гэты час гурт паспеў стварыць не адзін хіт. Пачуць іх жыўцом — унікальна і неверагодна.

2. Атмасфера!

Калі вы хоць раз былі на канцэрце «Крамы», вы разумееце, пра што мы кажам. Вялікі, але ўтульны бар, добрае піва, традыцыйны і смачны беларускі рок — усё гэта прымушае спяваць, танчыць і забывацца на жыццёвыя праблемы. Тым больш нядзеля, хлопцы і дзяўчаты!

3. Шанец пачуць сусветныя хіты па-беларуску

«Крама» — адзін з паспяховых аўтараў беларускамоўных кавераў замежных рок- і поп-хітоў. Памятаеце «Прыгажуню»/Pretty Woman? Рой Орбісан бы зацаніў! Акром таго, у творчасці «Крамы» знайшлося месца для кавераў на Bella Ciao, шмат і іншых апрацовак, запісаных для праектаў, прысвечаных сусветна вядомым зоркам музыкі: гурта Depeche Mode — Enjoy The Silence, Pink Floyd — Another Brick in The Wall.

4. «Крама» аднаўляе песню на верш Міхала Анепмадыстава!

4 сакавіка — унікальная магчымасць паслухаць незаслужана забытую песню «Бонды» «Да неба», напісаную на тэкст Міхала Анемпадыстава, у сучасным адноўленым варыянце. Такога яшчэ не было (а можа і не будзе)!

5. Што яшчэ рабіць у першую вясновую нядзелю?

Вы толькі падумайце: вялікі атмасферны рок-канцэрт! Ці гатовыя вы прамяняць яго на нешта іншае? Тым больш хто яго ведае, калі такое будзе ў наступны раз). Квіткі яшчэ ёсць!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць