
Следчымі УСК па Мінску працягваецца расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 30-гадовага кіроўцы, які здзейсніў ДТЗ на вуліцы Гарэцкага, піша sk.gov.by
Як паведамлялася, вечарам 25 лютага мужчына на «Сітраэн Ксантыя» сутыкнуўся з «Лянчай», што стаяла на святлафоры, у «Лянчы» цяжкія траўмы атрымала 4-гадовая дзяўчынка.
Па папярэдніх дадзеных, хуткасць руху «Сітраэна» складала не менш за 100 км/г пры дазволенай 60 км/г. Пасля мужчына спрабаваў уцячы, а пры затрыманні аказаў актыўны супраціў. У яго выяўлены стан моцнага алкагольнага ап'янення (3,66 праміле).
Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы. Яе стан ацэньваецца як стабільны. Цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
Кіроўца «Сітраена» затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Каментары